Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.06.2020

Ветэраны прымаюць віншаванні

У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ветэраны Вялікай Айчыннай вайны прымаюць віншаванні ад прадстаўнікоў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Пухавіцкага райвыканкама, грамадскіх арганізацый.

Сёння ў нашым раёне пражывае 41 ветэран.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч з надыходзячым святам павіншаваў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Андрэевіча Фонава, які ў гады вайны, як і многія падлеткі, працаваў у тыле.

Намесніца старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова разам з прадстаўнікамі ваенкамата і раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» наведалі працаўніка тылу Міхаіла Аляксандравіча Мацвійца. У 1943 годзе ва ўзросце 14 гадоў Міхаіл Александровіч прыйшоў працаваць на Канскi біяхімічны завод, які выпускаў прадукцыю для фронту. Гэтаму прадпрыемству ён аддаў 42 гады.

30 06 20 4

Уладзіслава Мікалаевіча Васільева, які ў гады вайны быў удзельнікам абароны Ленінграда, павіншавалі з Днём Незалежнасці навучэнцы Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Яны пажадалі яму моцнага здароўя і ўручылі падарункі.

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 634 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»