Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.06.2020

Мінулае і будучыня вуліцы Ратавальнікаў у Мар'інай Горцы

У Мар'інай Горцы на вуліцы Ратавальнікаў нядаўна знеслі адну з пустуючых казармаў. У свой час казарму і іншыя будынкі перадалі на баланс камунальнага прадпрыемства, але тады раёну аказалася не пад сілу правесці рэканструкцыю.

Вуліца Ратавальнікаў у Мар'інай Горцы маладая — яна існуе ўсяго каля дзесятка гадоў. Аднак у горадзе наўрад ці знойдзецца чалавек, які не ведаў бы, дзе яна знаходзіцца. Па словах аўтара назвы вуліцы, начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Таццяны Сілівончык, першымі «навасельцамі» ў гэтым месцы сапраўды сталі ратавальнікі — раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. А яшчэ тут побач праваслаўны храм, і для яго вернікаў тэма выратавання не менш актуальная.

Галоўнай праблемай новай вуліцы сталі старыя ваенныя казармы: іх перадалі на баланс камунальнага прадпрыемства, але ў тыя часы правесці рэканструкцыю раёну аказалася не пад сілу. І ім паспрабавалі знайсці новых гаспадароў.

Прыхільнікі здаровага ладу жыцця ў Мар'інай Горцы марылі пра тое, каб у горадзе з'явіўся свой фізкультурны комплекс. У 2012 годзе ў адным з рэканструяваных будынкаў адкрылася спартыўная зала для заняткаў баскетболам, валейболам, тэнісам, міні-футболам.

Паступова на гэтай вуліцы ішло і фарміраванне бізнес-зоны. У адной з былых сталовых адкрылі гандлёвы дом, наступным крокам стала рэканструкцыя размешчанай побач казармы. Там распланавалі офісныя памяшканні, адкрыўся гандлёвы цэнтр.

Вуліца Ратавальнікаў стала месцам, дзе ў камфортных умовах працуюць супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі — у жніўні 2016 года служба змяніла прапіску і пераехала ў новы сучасны будынак. Лекары не толькі атрымалі новы будынак, але і правялі сур'ёзную працу па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля яго.

Паміж вуліцамі Ратавальнікаў і Новая Зара сфармавалася паркавая зона з тратуарнымі дарожкамі, месцамі для адпачынку дзяцей і дарослых.

На суседняй вуліцы, Іркуцка-Пінскай дывізіі, у чэрвені 2019 года адкрыўся яшчэ адзін новы для горада аб'ект - гісторыка-культурны комплекс «Алея вайсковай Славы», на тэрыторыі якога ўстаноўлены ўзоры вайсковай тэхнікі.

Старыя казармы ўсё яшчэ застаюцца праблемай, аднак знос чарговай з іх значыць, што на вызваленым месцы ў перспектыве з'явяцца новыя аб'екты.

Наталля Пархомчык

Чытаць 636 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»