Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.06.2020

Анатоль Ісачанка наведаў ААТ «Машхарчпрад»

Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Ісачанка і старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда наведалі адкрытае акцыянернае таварыства «Машхарчпрад».

25 06 20 2

Аб працы калектыву расказаў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Котаў.  Ён правёў для гасцей невялікую экскурсію па вытворчых цэхах. Міхаіл Іванавіч распавёў, што прадпрыемства з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў бульбапрадуктаў і соладу жытняга і першым вытворцам сухога бульбянога пюрэ ў Рэспубліцы Беларусь. Прадукцыю пад брэндам «Мiра» сёння добра ведаюць не толькі ў нашай рэспубліцы, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Машхарчпрад» ужо амаль 40 гадоў працуе на беларускім рынку. Прадпрыемства мае сваю сыравінную базу ў сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Дукора-Агра».  Там вырошчваюцца пэўныя гатункі бульбы, прыдатныя для вытворчасці кожнага віду прадукцыі, што дазваляе забяспечыць іх высокую якасць.

Таксама ААТ «Машпищепрод» з'яўляецца галоўным вытворцам нестандартнага харчовага абсталявання, аказвае паслугі па газаплазменным рэзанні металу.

Анатоль Міхайлавіч пагутарыў з работнікамі цэха машынабудавання, пацікавіўся арганізацыяй вытворчага працэсу, як ідзе абнаўленне абсталявання, якая заработная плата ў работнікаў цэха, як прадпрыемства працуе з прадстаўнікамі прыватнага бізнесу.  Затым ён прапанаваў абмеркаваць праблемныя пытанні.

Міхаіл Котаў ад імя пухаўчан выказаў падзяку Анатолю Ісачанку за падтрымку ініцыятывы па будаўніцтве басейна ў Мар'інай Горцы. Абмяркоўвалася пытанне забеспячэння жыллём маладых спецыялістаў і арганізацыя руху аўтатранспарту праз чыгуначны пераезд. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда патлумачыў, што гэтае пытанне ўжо прапрацоўваецца.

Анатоль Міхайлавіч пабываў і на харчовай вытворчасці, дзе ішоў працэс фасоўкі чыпсаў і кукурузных палачак і пагутарыў з работнікамі цэха.

Вольга САВАСЦЮК.

Чытаць 804 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»