Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.06.2020

Узнагародай за працу стаў новы аўтамабіль

Савет грамадскага пункта аховы правапарадку Турынскага сельскага выканаўчага камітэта прызнаны лепшым у Мінскай вобласці.

У дзень утварэння міліцыі Мінскай вобласці ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама адбыўся ўрачысты сход. Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын падзякаваў асабісты склад органаў унутраных спраў сталічнага рэгіёну за самаадданую працу. Ключы ад новых аўтамабіляў былі перададзеныя пераможцам у намінацыі «Лепшы савет грамадскага пункта аховы правапарадку».

Ключы ад новага службовага аўтамабіля «Джылі МГранд-7» уручылі старэйшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Пухавіцкага РАУС Сяргею Млынарчыку.

Праца па прафілактыцы правапарушэнняў у Турынскім сельсавеце прыносіць добрыя вынікі.

- Атрымаць ва ўзнагароду аўтамабіль вельмі прыемна — дзеліцца ўражаннямі Сяргей Рыгоравіч. - Усё гэта стала магчымым дзякуючы сумеснай працы са старшынёй Турынскага сельвыканкама Святланай Харытончык, якая праводзіць вялікую працу. Варта заўважыць, што Турынскі савет АПАП не раз прызнаваўся лепшым у нашым раёне.

Сяргей Млынарчык працуе ў міліцыі 5 гадоў. Адразу прыйшоў участковым інспектарам аддзела прафілактыкі правапарушэнняў. Больш трох з паловай гадоў працуе старшым участковым інспектарам міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Пухавіцкага РАУС.

- Прафесію сваю я абраў свядома, заўсёды хацеў працаваць у міліцыі. У мяне тры старэйшых брата, якія звязалі сваё жыццё са службай у органах унутраных спраў. Яны і сталі для мяне прыкладам, — гаворыць Сяргей Рыгоравіч. - Працаваць даводзіцца з самымі рознымі людзьмі. На маім участку абслугоўваецца дзве тысячы чалавек. Самае галоўнае, я лічу, - не губляць вытрымку і самавалоданне, а праблемы людзей стараюся ўспрымаць як уласныя.

Новы аўтамабіль папоўніў машынны парк аддзела ўнутраных спраў, а, значыць, дазволіць супрацоўнікам быць больш мабільнымі пры выкананні сваіх службовых абавязкаў.

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 879 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»