Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.06.2020

Час падрыхтоўкі

У цэнтры ўвагі

Час падрыхтоўкі

Пасля таго, як у школах раёна празвінеў апошні званок, тут пачаліся іншыя клопаты - падрыхтоўка да новага навучальнага года.

На мінулым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда і яго намеснік Наталля Чарнышова пабывалі ў працоўных калектывах Мар'інагорскай дзіцячай школы мастацтваў, СШ №2 горада Мар'іна Горка і Мар'інагорскага КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Яны пагутарылі з работнікамі ўстаноў адукацыі, пазнаёміліся з матэрыяльнай базай школ, высветлілі, якія праблемы існуюць тут на дадзеным этапе.

Віктар Міхайлавіч, пабываўшы ў абноўленым кабінеце хіміі Мар'інагорскага КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, адзначыў, што тут створаны добрыя ўмовы для арганізацыі навучальнага працэсу, і трэба імкнуцца да таго, каб і ў сельскіх школах у дзяцей была магчымасць атрымліваць веды з прымяненнем новага абсталявання і новых тэхналогій.

Дарэчы, у найбліжэйшы час плануецца набыццё камп'ютарных класаў для Мар'інагорскай гімназіі, СШ №3 горада Мар'іна Горка і Зазерскай сярэдняй школы.

Вольга Лугавая.

Чытаць 724 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»