Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

11.06.2020

Жыхары сумесна з сельвыканкамам добраўпарадкавалі адну з вуліц пасёлка Свіслач

Працу па азеляненні вуліцы Шырокай у гарадскім пасёлку Свіслач правёў сельвыканкам сумесна з яе жыхарамі.

Кожны чалавек хоча жыць у прыгожым і добраўпарадкаваным населеным пункце. Проста адны чакаюць, што нехта прыйдзе і навядзе прыгажосць, а іншыя гатовыя па сваёй ініцыятыве і без лішніх напамінкаў падтрымліваць парадак не толькі ўнутры, але і за агароджай сваіх уладанняў, уносячы ўклад у добраўпарадкаванне роднага населенага пункта. Па словах старшыні Свіслацкага сельскага Савета Леаніда Нечуйвiцера, большасць жыхароў вуліцы Шырокая ў гарадскім пасёлку Свіслач ставяцца да катэгорыі тых, хто гатовы актыўна дапамагаць мясцовай уладзе ў добраўпарадкаванні.

- Шырокая - гэта новая вуліца індывідуальнай забудовы, якая развіваецца па кірунку да ЦЭЦ-5, — распавёў Леанід Дзмітрыевіч.  - У асноўным усе, хто тут жыве, шчыра хочуць, каб месца, дзе стаяць іх дамы, сапраўды было прыгожым. Калі работнікі сельвыканкама наведваюць гэтую вуліцу, усе яе жыхары ідуць на кантакт, з разуменнем ставяцца да просьбаў утрымліваць у парадку ўчасткі перад сваімі домаўладаннямі, а многія праяўляюць ініцыятыву, папярэдне цікавячыся, што можна зрабіць на прылеглай тэрыторыі, а што не. Напрыклад, жыхар вуліцы Дзяніс Сямёнчык уладкаваў недалёка ад свайго дома дзіцячую пляцоўку, правёў добраўпарадкаванне тэрыторыі агульнага карыстання і пастаянна падтрымлівае на ёй парадак.

Увесну гэтага года сельвыканкам сумесна з жыхарамі вуліцы арганізаваў работы па яе азеляненні. У асноўным уздоўж вуліцы высадзілі клён і рабіну, а ў адным месцы — групу бяроз, якія, калі паднімуцца, павінны арганізаваць маляўнічы куток. За маладымі дрэўцамі даглядалі ўсе разам, і ўжо прыкметна, што яны прыжыліся. З часам вуліца Шырокая павінна стаць зялёнай і ўтульнай.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 713 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»