Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.06.2020

Дапамагаюць дэпутаты і старэйшыны - як наводзяць парадак у Блонскім сельсавеце

Валерый Ажгірэй і Алена Гнядзько

Ранняй вясной былі распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні населеных пунктаў Блонского сельсавета. Размеркаваны і замацаваны тэрыторыі за арганізацыямі і ўстановамі.

- У гэтым годзе мы правялі 7 суботнікаў, - распавядае старшыня Блонского сельвыканкама Алена Гнядзько. - Ліквідавалі 6 смеццевых звалак ў вёсках, прыбралі 11 аварыйных дрэў. Разам з жыхарамі пасадзілі 86 дрэў і кустоў, каб аддзяліць аграгарадок Блонь ад праезнай дарогі.

Сярод арганізацый, размешчаных на тэрыторыі нашага сельсавета, ёсць тыя, хто пастаянна падтрымлівае парадак каля сваіх адміністрацыйных будынкаў. Гэта ААТ «ПЗ «Індустрыя», ІП А.В. Касцюкоў (крама «Пяцёрачка»), Р. Г. Ахрэмчык (ААТ «Белік-плюс»), ТДА «Бацькоўская спадчына» (В.С. Дзярушка).

Адным з самых актуальных пытанняў у летні перыяд з'яўляецца пакос травы не толькі на прылеглых да будынкаў і ўстаноў тэрыторыях, але і на землях агульнага карыстання.

Прыемна, што сярод мясцовых жыхароў ёсць неабыякавыя людзі. Віктар Бабук з аграгарадка Блонь прывёз жвір і падсыпаў прасёлкавую дарогу на завулку.

Між дзіцячым садам і кафэ ў аграгарадку Блонь за зімовы перыяд ўтварылася дарога. Сяргей Лістападаў на сваёй тэхніцы выраўнаваў гэтае месца і пасеяў траву.

Вялікую дапамогу аказваюць у працы дэпутаты Блонского сельскага Савета дэпутатаў Надзея Салоха, Валерый Ажгірэй, Віктар Кондраль, Людміла Рэй, старэйшыны вёсак. У Крупках гэта Святлана Несцярук, у аграгарадку Блонь - Аляксандр Бундель, ва Уладзіміраўцы- Таццяна Крэмень. Акрамя таго, што яны дапамагаюць у вырашэнні праблем мясцовых жыхароў, іх домаўладаннi заўсёды дагледжаныя, прыгожыя, з'яўляюцца прыкладам для іншых.

- Мы цесна супрацоўнічаем з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, санэпідслужбы па выкананні нормаў і правілаў утрымання населеных пунктаў, - адзначае Алена Іванаўна. - У гэтым годзе накіравалі 28 грамадзянам патрабаванні аб выкананні правіл утрымання населеных пунктаў. За невыкананне іх тры чалавекі аштрафавалі. Аднаго жыхара на 10 базавых велічынь. Дом яго ўжо некалькі гадоў мае не толькі непрывабны выгляд, але і нясе пагрозу для суседзяў, як пажаранебяспечны аб'ект.

Трэба, каб кожны з нас клапаціўся аб парадку на сваім падворку, прылеглай да дома тэрыторыі, і тады стане больш прыгожай наша малая радзіма.

Анастасія IЮЛЬСКАЯ.

Чытаць 812 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»