Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.06.2020

У дзень адкрыцця мотасезона ўсе жадаючыя змогуць бясплатна здаць экзамен на катэгорыю «А»

У Міжнародны дзень матацыкліста, які адзначаецца 15 чэрвеня, Пухавіцкая раённая арганізацыя ГА «БРСМ» і Пухавіцкая раённая арганізацыйная структура ДТСААФ запрашаюць моладзь адкрыць мотасезон і здаць экзамен на атрыманне правоў катэгорыі «А».

- Адкрыццё мотасезона сёлета пройдзе ў больш сціплым фармаце, чым звычайна, - пракаментавала падзею першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Алена Мазанік. - У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, звыклай вялікай музычнай і гульнявой праграмы, мотапрабегу не будзе. Мы дамо магчымасць усім жадаючым ва ўзросце ад 16 гадоў бясплатна здаць экзамен на катэгорыю «А».

Пры правядзенні мерапрыемства будуць выкананы ўсе меры неабходнай засцярогі. Пройдзе яно на тэрыторыі РАС ДТСААФ. Мы просім усіх ахвочых адправіць загадзя заяўкі на ўдзел. Гэта трэба для таго, каб скласці графік прыёму іспыту. З удзельнікаў будуць сфарміраваны групы па пяць чалавек. На экзамен яны будуць запрашацца з пэўным інтэрвалам. Пры здачы экзамену па правілах дарожнага руху ў класе будзе забяспечана рассаджванне на адлегласці не менш за 1 метра. Пасля таго, як пяцёрка пакіне клас, месцы за кампутарамі апрацуюць дэзінфікуючым сродкам. Таксама арганізатары будуць строга сачыць, каб сацыяльнае дыстанцыяванне выконвалася і падчас здачы іспыту па ваджэнню.

- Усіх удзельнікаў мы просім мець пры сабе ахоўныя маскі і гумовыя пальчаткі. Але калі нехта забудзецца сродкі індывідуальнай абароны - мы зможам іх даць, - падкрэсліла Алена Мазанік.

Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве можна пакінуць па тэлефоне 3-40-30, а таксама на старонцы «Моладзь Пухавіччыны» у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Там жа можна атрымаць больш падрабязную інфармацыю.

Наталля Васільева.

Чытаць 742 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»