Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

11.05.2020

Прадстаўнікі ўкраінскай амбасады на Пухаўшчыне ўсклалі кветкі да помнікаў землякоў

Першы сакратар Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Іван Башняк, намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама Наталля Чарнышова, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім.

Напярэдадні Дня Перамогі аддаць даніну павагі ўраджэнцам Украіны, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі, у наш раён прыехалі прадстаўнікi Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. У Мар'інай Горцы ля помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Токараву, ураджэнцу Днепрапятроўскай вобласці, іх сустракалі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, найбуйнейшых грамадскіх арганізацый.

11 5 20 18

- Наш абавязак ушанаваць памяць усіх, хто змагаўся ў гады вайны з нямецка-фашысцкімі захопнікамі — падчас урачыстай цырымоніі падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім, які ўзначальваў дэлегацыю. - Мы памятаем пра подзвіг, які ў пачатку ліпеня 1944 года здзейснілі артылерысты каля вёскі Вузляны і ганарымся, што ў ліку воінаў, удастоеных за гэты бой звання Героя Савецкага Саюза ёсць ураджэнцы Украіны.

11 5 20 18

Удзельнікі ўрачыстай цырымоніі ўсклалі кветкі да падножжа помніка Васілю Фёдаравічу Токараву. Затым прадстаўнікі Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь адправіліся ў Вузляны, каб наведаць мемарыял, узведзены ў гонар 49 герояў-артылерыстаў, якія 4 ліпеня 1944 года на працягу некалькіх гадзін адбівалі атакі тысячнай групоўкі ворага. Камандаваў батарэяй капітан Антон Леанцюк, таксама ўраджэнец Днепрапятроўскай вобласці Украіны, удастоены за гэты бой звання Героя Савецкага Саюза.

Наталля Пархомчык.

11 5 20 18

Чытаць 694 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»