Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

07.05.2020

Парад у двары - у Мар'інай Горцы незвычайна віншуюць ветэранаў

Ветэрана Міхаіла Мацвійца віншуе старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

Ваенны аркестр іграе знакамітую мелодыю «Дзень Перамогі», і ў ветэрана наварочваюцца слёзы на вачах. Так сёння віншавалі з надыходзячым святам Міхаіла Мацвійца з Мар'інай Горкі. Музычнае віншаванне 90-гадоваму ветэрану наладзілі прама ў двары дома.

7 05 20 12

Міхаіл Аляксандравіч на фронце не пабываў, але з 14 гадоў працаваў на Канскім біяхімзаводзе ў Краснаярскім краі. Завод вырабляў этылавы спірт і фурфурол, у ваенны час такая прадукцыя лічылася стратэгічнай. На заводзе адпрацаваў 42 гады. У працоўнай кніжцы мае 174 запісы аб розных заахвочваннях і ўзнагародах. Адна з самых значных для ветэрана - ордэн Знак Пашаны. Напярэдадні 9 Мая з'явілася яшчэ адна ўзнагарода - юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі.

7 05 20 13

Юбілейны медаль да 75-годдзя Перамогі Міхаілу Мацвійцу ўручае ваенны камісар Максім Уласаў.

Ветэрана павіншавалі старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, прадстаўнікі кіраўніцтва Пухавіцкага райвыканкама, вайскоўцы і моладзь.

— Вайна — гэта вялікая трагедыя для нашага народа. Мы тое пакаленне, якое беражліва захоўвае памяць аб Вялікай Перамозе — адзначыла ў сваім віншаванні Наталля Якубіцкая. - Мы павінны перадаць нашу гісторыю нашчадкам. Гэта неабходна для таго, каб людзі разумелі, якой цаной ветэранам і нам дастаўся мiр.

7 05 20 14

7 05 20 15

Сёння ў Мар'інай Горцы ў рамках акцыі «Беларусь памятае. Салдаты Перамогі» віншаванні ў такім жа фармаце прымаюць яшчэ дванаццаць ветэранаў.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

Чытаць 810 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»