Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.05.2020

На Алеі Славы з'явіліся новыя аб'екты

Тактычны ракетны комплекс «Кропка-У».

Вайскоўцы в/ч 89417 выйшлі на рэспубліканскі суботнік самай, мабыць, шматлікай камандай.

Гэта былі вайскоўцы і члены іх сем'яў, грамадзянскі персанал брыгады. Яны наводзілі парадак на тэрыторыі часткі і каля яе, на Алеі Славы, на месцах пахаванняў удзельнікаў і ахвяр вайны, займаліся добраўпарадкаваннем помнікаў.

4 5 20 2

- Нашы вайскоўцы працавалі не толькі ў Пухавіцкім раёне, - адзначае намеснік камандзіра в/ч 89417 па ідэалагічнай працы Леанід Крокун. - У суседнім Асіповіцкім раёне мы добраўпарадкавалі помнік воінам 214-й паветрана-дэсантнай брыгады, які ўсталяваны ў вёсцы Татарка. Гэтая брыгада фармавалася ў Мар'інай Горцы. Цяперашнія спецназаўцы працягваюць традыцыі папярэднікаў.

Усяго вайскоўцы брыгады навялі парадак на чатырнаццаці помніках. Вялікую працу правялі ў вёсцы Парэчча. Там добраўпарадкавалі помнік мірным жыхарам, якія выратавалі яўрэйскіх дзяцей у час Вялікай Айчыннай вайны, магілы партызан і ўдзельнікаў супраціву.

4 5 20 3

У дзень рэспубліканскага суботніка на Алеі Славы з'явіліся адразу два новыя аб'екты. Гэта савецкі бронетранспарцёр БТР-60 і тактычны ракетны комплекс «Кропка-У».

Кацярына Вернікоўская.

4 5 20 4

Савецкі бронетранспарцёр БТР-60

4 5 20 5

Чытаць 649 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»