Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

24.04.2020

Сёння мы яшчэ дабрэй як ніколі…

У перыяд няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі Пухавіцкая раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа актыўна супрацоўнічае з арганізацыямі раёна. Валанцёрскія атрады раённага Чырвонага Крыжа створаны ў дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна», узначальвае яго дырэктар Цэнтра Матусевіч Дзяніс Аляксандравіч, ва ўстановах адукацыі Пухавіцкага раёна на чале са старшынёй валанцёрскага савета, намеснікам дырэктара ГУДО «ЦТДiМ «Світанак» Хадыка Наталляй Аляксандраўнай, УП «Жылцепласэрвіс КХ Пухавіцкага раёна» на чале з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы Зянько Ірынай Васільеўнай.

Валанцёрамі раённай арганізацыі БТЧК ажыццяўляецца дастаўка прадуктаў харчавання, лекаў, тавараў першай неабходнасці адзінокім і самотна пражываючым пажылым людзям, інвалідам, вядзецца пастаянная праца па інфармаванні насельніцтва Пухавіцкага раёна аб мерах засцярогі для абароны ад каранавiруснай інфекцыі, аб працы гарачай лініі ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання па дастаўцы прадуктаў харчавання, лекаў, тавараў першай неабходнасці адзінокім і самотна пражываючым пажылым людзям, інвалідам.

Сумеснымі намаганнямі гэта дапамога даходзіць да кожнага жывучага ў нястачы.

Раённая арганізацыя БТЧК прадаставіла валанцёрам неабходныя сродкі абароны - пальчаткі, дэзінфікуючыя сродкі, маскі ахоўныя, элементы пазнавальнасці для валанцёраў і супрацоўнікаў БТЧК. З усімі валанцёрамі заключаны пагадненні на ўдзел у статутнай дзейнасці БТЧК па правядзенні шэрагу мерапрыемстваў па рэагаванні на сітуацыю, звязаную з караонавіруснай інфекцыяй, праведзены мэтавы інструктаж па прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруса.

В. а. старшыні раённай арганізацыі БТЧК Каланцова Тамара Сяргееўна разам з валанцёрам цэнтра - інспектарам Дудорга Надзеяй Сяргееўнай наведалі інваліда 2 групы Арцукевіч Надзею Іванаўну, прынеслі прадукты харчавання, лекавыя прэпараты, пацікавіліся яе самаадчуваннем, і, вядома ж, правялі гутарку аб неабходнасці выконваць санітарна-гігіенічныя нормы ў ў перыяд распаўсюджвання віруснай інфекцыі. Надзея Сяргееўна распавяла аб працы тэлефона гарачай лініі ў цэнтры, куды можна звярнуцца для замовы дастаўкі прадуктаў харчавання, лекаў, прадметаў першай неабходнасці. Надзея Іванаўна была ўдзячна за аказаную дапамогу і ўвагу.

24 4 20 7

Чытаць 750 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»