Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

23.04.2020

Жанчынам-ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўручылі святочныя падарункі

Удзельніца вайны Лізавета Санько і спецыяліст ТЦСАН Алена Агарова.

На Міншчыне праходзіць акцыя «Слава табе, ветэран», прымеркаваная да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У яе рамках, у тым ліку і ў нашым раёне, стартавала яшчэ адна акцыя - «Нізкі паклон вам, баявыя сяброўкі». Пры падтрымцы ТАА ГД «Ждановічы» для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваны прадуктовыя наборы.

- У нашым раёне пражывае 20 жанчын-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, - паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Дзяніс Матусевіч. - Сярод іх удзельніца вайны Лізавета Санько, працаўніцы тылу Ніна Елізарава, Зінаіда Заламай, Пелагея Кажэўнікава, Раіса Сучкова, Марыя Рабчанка. Ім спецыялісты ТЦСАН ўручылі прадуктовыя наборы, а таксама ахоўныя аднаразовыя маскі, пальчаткі. Яны нагадалі ветэранам пра меры бяспекі ў сувязі з няпростым эпідэміялагічным становішчам, пажадалі моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Гэтую акцыю падтрымалі і ў пассельвыканкамах, дзе таксама павіншавалі жанчын-ветэранаў з надыходзячым святам.

Анастасія Плятнёва.

23 4 20 2

23 4 20 3

Чытаць 721 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»