Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.04.2020

У нашым раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў

У сувязі з высокім узроўнем пажаранебяспекі з 10 красавіка ўведзеная забарона на наведванне грамадзянамі лясоў і ўезд транспартных сродкаў на тэрыторыю ляснога фонду Пухавіцкага раёна.

За апошні час на тэрыторыі лясфонда ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» адбыліся ўзгаранні ў Вецярэвіцкім і Пухавіцкім лясніцтвах: паблізу вёскі Крывая Града агонь ахапіў сухую расліннасць на плошчы каля 11,4 гектара, і ў раёне вёскі Чырвоны Кастрычнік лясны пажар распаўсюдзіўся на плошчы 8,4 гектара.

Папярэджваем грамадзян, што за парушэнне забароны на наведванне лясоў у пажаранебяспечны перыяд яны нясуць адміністрацыйную, а ў асаблівых выпадках і крымінальную адказнасць. У адпаведнасці з артыкулам 15.29 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь на парушальніка можа быць накладзены штраф у памеры да дваццаці пяці базавых велічынь.

Нагадваем таксама пра недапушчальнасць распальвання вогнішчаў у забароненых месцах і спальванні сухой травы на прысядзібных участках і на палях.

Адміністрацыя ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас».

Чытаць 632 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»