Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

20.03.2020

ААТ «Зазерка» адзначае 90-гадовы юбілей

Механізатары Іён Панфіл, кіроўца Міхаіл Навіцкі, дырэктар Андрэй Папельскі, механізатары Аляксей Вераскоўскі і Міхаіл Булгак (фота з архіва рэдакцыі).

ААТ «Зазерка» рыхтуецца адзначыць 90-ы юбілей. З дырэктарам Андрэем Папельскім мы сустракаемся не ў працоўным кабінеце, як звычайна, а... у музеі. «Зазерка», мабыць, адзінае сельгаспрадпрыемства раёна, якое стварыла музей сваёй гісторыі. Размешчаны ён у адміністрацыйным будынку гаспадаркі. Часопісы, узнагародныя cцягі, граматы і, вядома, фатаграфіі працаўнікоў - гісторыя некалькіх пакаленняў. Прыемна бачыць, што многія фота рабілі калісьці карэспандэнты «раёнкі».

Цяперашнія работнікі гаспадаркі штодня пішуць новыя старонкі гісторыі сельгаспрадпрыемства. Прызёры раённага спаборніцтва па выніках вяснова-палявых работ, будаўніцтва новых жывёлагадоўчых аб'ектаў, Укараненне сістэмы відэаназірання на фермах - гэта толькі малая частка дасягненняў мінулага года.

З гісторыі

20 сакавіка 1930 года быў заснаваны калгас «гусенічны». Ён аб'ядноўваў вяскоўцаў вёсак Зазерка, Рыбцы і Забiчаны. У 1950 і ў 1977 гадах адбываліся ўзбуйненнi калгасу. Да яго далучылі калгасы «Трактарыст», «1 жніўня», брыгады «Раўнаполле» і «Караваева» саўгаса «Рудзенскі». У 2003 годзе калгас-камбінат «Гусенічны» быў перайменаваны ў СВК «Зазерка». З 2010 года - ААТ «Зазерка».

Даўжэй за ўсіх - з 1969 па 1999 год - дырэктарам сельгаспрадпрыемства быў Іосіф Макарэвіч, аўтар кнігі «Гаспадар на зямлі», дзе адлюстравана гісторыя гаспадаркі і лёсы людзей, якія працавалі на гэтай зямлі. Ён мае мноства высокіх узнагарод: два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Дружбы народаў, ордэн «Знак Пашаны», юбілейны медаль «За доблесную працу».

Шэраг ветэранаў працы гаспадаркі маюць урадавыя ўзнагароды. Мікалай Бачыла узнагароджаны ордэнам Леніна, Іна Ермаковіч і Раіса Беразоўская - ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, Ганна Шаман і Іван Кукарэка - ордэнам «Знак Пашаны», Зінаіда Раманоўская і Вера Пархімчык - ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені. Яшчэ дванаццаць работнікаў маюць званне «Ганаровы калгаснік».

Аператар машыннага даення Марына Пракаповіч.

Тэхналогіі плюс своечасовасць

Сёння ў гаспадарцы не ведаюць, што такое адсутнасць паліва, угнаенняў і нявыплата заробку (сярэдняя зарплата за 2019 год па прадпрыемству склала 839 рублёў). А яшчэ ў 2016 годзе гэтыя пытанні для «Зазеркi» былі актуальныя. Новаму на той момант дырэктару Андрэю Папельскому і ўсяму калектыву давялося шмат працаваць, каб выправіць сітуацыю.

У красавіку 2017 года да ААТ «Зазерка» было далучана СУП «Сяргеевічы». Гаспадарка успадкавана няспраўны машынна-трактарны парк, неўраджайныя пясчаныя зямлі і малочнатаварныя фермы з нізкімі надоямі. Гэта значна цягнула ўніз вытворчыя паказчыкі зазерскіх працаўнікоў, але за два гады становішча спраў прыкметна змянілася.

- Я добра ведаў людзей, якія працавалі ў «Сяргеевічах», таму што калісці ўзначальваў гэты сельхозфiлiял, - распавядае Андрэй Папельскi. - Перш за ўсё ўпор зрабілі на жывёлагадоўлю. Правялі рэканструкцыю малочнатаварных ферм. Іх прыйшлося на час зачыніць: там усталявалі новае абсталяванне і паставілі новую жывёлу. Сёння на МТФ «Прыстань» 205 кароў дойнага статка. Надой на карову складае 15,5 кілаграма малака ў дзень. У параўнанні са снежнем 2017 года гэты паказчык павялічыўся больш чым у тры разы.

На МТФ «Сяргеевічы» рэканструявалі будынак для адкорму быкоў. Дарэчы, развіваць гэты напрамак у жывёлагадоўлі пачалі з прыходам новага кіраўніка. Сёння на адкорме знаходзяцца каля 700 быкоў.

- Рэалізаваць гэтыя планы мне дапамог Сцяпан Волчак, які працаваў кіраўніком аддзялення «Сяргеевічы», - працягвае Андрэй Станіслававіч. - Уся рэканструкцыя накіравана на механізаванне працэсаў. У выніку замест чатырох жывёлаводаў на ферме застаецца адзін. Усе выдаткі акупляюцца, таму мы стараемся прытрымлівацца сучасным тэндэнцыям. Навялі парадак і на палях у сяргеевіцкай зоне. Там у асноўным вырошчваем кармавыя культуры.

Будаўніцтва новых аб'ектаў у гаспадарцы вядзецца пастаянна. Нядаўна на МТК «Зазерка» і МТФ «Узляны» з'явіліся новыя драўляныя памяшкання для ўтрымання цялят. На МТК «Зазерка» таксама пабудавалі цялятнік з металапрофіляў. Дырэктар жартуе, што гэта сапраўдны палац: тут у кожнага цяля індывідуальны пластыкавы домік.

Пры новым кіраўніку заняліся і вырошчваем цукровых буракоў. Валавы збор салодкіх караняплодаў у мінулым годзе склаў 8145 тон. Гэта на 2500 тон больш, чым у дэбютным 2017 годзе.

- Нам ёсць куды рухацца ва ўсіх напрамках, - працягвае Андрэй Станіслававіч. - Развіццё жывёлагадоўлі цягне за сабой павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці ў раслінаводстве. З тых жа гектараў мы імкнемся атрымаць большы ўраджай, каб пракарміць жывёлу. Будзем па-ранейшаму кіравацца схемай: выкананне тэхналогіі і своечасовае выкананне работ.

20-3-20-4.jpg

Слесар Віктар Пратасевіч.

«Гэта не мае ўзнагароды, а людзей»

У кабінеце кіраўніка звяртаю ўвагу на шматлікія граматы і дыпломы. З размовы аб вытворчых паказчыках паступова пераходзім да размовы пра тых, дзякуючы каму ўдалося дасягнуць такіх высокіх вынікаў. Дырэктар не вылучае каго-небудзь з сваіх спецыялістаў. Кожнага з іх ён лічыць прафесіяналам у сваёй галіне.

- Усе гэтыя узнагароды не мае, а людзей. Дзякуючы іх працы наша гаспадарка ў ліку лепшых у раёне, - працягвае Андрэй Станіслававіч. - Усе мы працуем у адным звяне. Паляводы, жывёлаводы, механізатары - немагчыма кагосці выключыць з агульнага ланцужка.

У ААТ «Зазерка» шмат заслужаных працаўнікоў. Яны штогод атрымліваюць узнагароды на раённых святах. Механізатар Іён Панфiл па выніках працы за 2019 год занесены на раённую Дошку гонару.

Па выніках года лепшым аператарам машыннага даення стала Марына Пракаповіч з МТФ «Узляны». Надой на карову ў яе групе складае 7000 кілаграмаў малака.

У ліку вопытных работнікаў - Віктар Пратасевіч. Усё жыццё Віктар Юр'евіч працаваў механізатарам, цяпер - слесарам. Па словах дырэктара, ён выдатны спецыяліст.

Інспектар па кадрах Людміла Грабянцова і бухгалтар Таццяна Якуш добра памятаюць, як рыхтаваліся да 60-гадовага юбілею гаспадаркі. Яны нязменна працуюць на адным месцы і рыхтуюцца сустракаць 90-годдзе. Жартуюць, што праз 10 гадоў разам з калектывам сустрэнуць і векавы юбілей любімага сельгаспрадпрыемства.

Інспектар па кадрах Людміла Грабянцова і бухгалтар Таццяна Якуш.

Кацярына Вернікоўская.

Паважаныя працаўнікі і ветэраны ААТ «Зазерка»! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з нагоды юбілею нашай гаспадаркі. Дасягненнi сельгаспрадпрыемства - гэта вашы дасягненні. Усе вы ўмееце добра працаваць і паказваць высокія вынікі.

Асаблівая падзяка нашым ветэранам, якія шмат гадоў аддалі працы на зямлі, ўкладвалі нямала сіл у развіццё жывёлагадоўчай галіны.

Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, дастатку! Хай у вас усё складаецца і на працы, і дома. Будзьце каханыя і шчаслівыя!

Адміністрацыя і прафсаюзны комитет ААТ «Зазерка».

Чытаць 1192 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»