Аб сацыяльна-эканамічным стане Пухавіцкага раёна і перспектывах яго развіцця далажыла начальнік аддзела эканомікі Грошава Е. В. Асноўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця Пухавіцкага раёна на бліжэйшыя гады - павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва і фарміраванне ўмоў для паскоранага росту эканомікі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Для дасягнення пастаўленай мэты адной з задач з'яўляецца стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату і забеспячэнне абароны інтарэсаў інвестараў з мэтай прыцягнення інвестыцый.
Пасля разгляду асноўнай тэмы АДI, работнікам завода, прысутным на мерапрыемстве, было прапанавана агучыць хвалюючыя іх пытанні, асноўныя з якіх тычыліся сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аховы здароўя. Пытанні былі вырашаныя падчас сустрэчы.