Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.03.2020

Пухаўчанка атрымала пашпарт з рук старшыні аблвыканкама

Крысціна Ламака і Аляксандр Турчын.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын ўручыў пашпарты юным грамадзянам Міншчыны. Урачыстая цырымонія адбылася ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 23 навучэнцы з розных рэгіёнаў вобласці. Усім ім споўнілася па 14 гадоў. Пры гэтым яны ўжо дамагліся значных для свайго ўзросту поспехаў у вучобе, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай, спартыўнай, культурнай дзейнасці, спрабуюць свае сілы на алімпіядах, творчых конкурсах, спаборніцтвах.

Пашпарт з рук старшыні аблвыканкама атрымала і вучаніца Мар'інагорскага КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Крысціна Ламака. Дзяўчына прафесійна займаецца футболам. Сярод спартыўных дасягненняў Крысціны - 1 месца ў першынстве Мінскай вобласці па футболе для дзяўчат у праграме развіцця жаночага футбола УЕФА.

12 3 20 2

Аляксандр Турчын цёпла і шчыра павіншаваў прысутных са святам — Днём Канстытуцыі і асабіста ўручыў кожнаму вучню пашпарт і кнігу «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

- У лёсе кожнага чалавека ёсць падзеі, якія застаюцца ў яго памяці назаўжды. Сёння вы атрымліваеце пашпарты, робячы тым самым першы сур'ёзны крок у дарослае, свядомае жыццё – сказаў старшыня аблвыканкама.

Аляксандр Турчын адзначыў, што месца гэтай урачыстай цырымоніі абрана не выпадкова. Зусім хутка Беларусь шырока адзначыць 75-годдзе Вялікай Перамогі.

12 3 20 2

- Хочацца, каб вы з юных гадоў адчувалі жывую сувязь з пакаленнем пераможцаў, подзвігі і тварэнні якіх дазваляюць сёння Міншчыне быць наймацнейшым эканамічным цэнтрам Беларусі. Мы трывала ўтрымліваем лідзіруючыя пазіцыі ў аграпрамысловым комплексе. Дынамічна развіваецца эканоміка і сацыяльная сфера. Пра гэта трэба памятаць і імкнуцца ўнесці свой уклад у агульную справу, – падкрэсліў Аляксандр Турчын.

12 3 20 2

Юныя грамадзяне Беларусі акрамя пашпартоў і кніг атрымалі магчымасць наведаць з экскурсіяй музей Вялікай Айчыннай вайны. У музеі – 11 вялікіх залаў і больш за 8 тысяч экспанатаў, сярод якіх сапраўдныя баявыя машыны, самалёты і нават грузавы вагон нямецкага эшалона. Храналагічная экспазіцыя ахоплівае больш за 30 гадоў гісторыі - з 1920-х да канца 1950-х гадоў мінулага стагоддзя. Але галоўны акцэнт - беларусы ў Вялікай Айчыннай вайне і іх неацэнны ўклад у перамогу, якая ёсць не ў кожнага народа.

Фота - Павел Арлоўскі.

12 3 20 2

12 3 20 2

12 3 20 2

Чытаць 886 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»