Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

09.03.2020

Аляксандр Турчын уручыў ордэны Маці жыхаркам Міншчыны

Аляксандр Турчын уручыў ордэн Маці пухаўчанцы Кацярыне Міськовай.

Напярэдадні 8 сакавіка 38 жыхаркам Міншчыны старшыня аблвыканкама Аляксандр Турчын уручыў Ордэны маці. Урачыстая цырымонія прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы.

- Сёння ў гэтай зале сабраліся лепшыя мамы Міншчыны, якія выхоўваюць пяць, восем і нават адзінаццаць дзяцей! Гэта захапляе і выклікае пачуццё глыбокай павагі. Нізкі вам паклон за ласку і клопат, якімі вы атачаеце вашых дзяцей, за добрае і справядлівае матчына слова, якое дапамагае ім стаць на ногі, вызначыцца ў жыцці і паспяхова ісці абранай дарогай, - адкрываючы мерапрыемства, - сказаў Аляксандр Турчын.

Таксама ён адзначыў, што ў наш час ужо не засталося ніводнай сферы дзейнасці, якая не скарылася б талентам і ўменням жанчыны.

- Але якіх бы прафесійных вяршыняў яны не дасягнулі, іх галоўнае прызначэнне застаецца тым жа, што і ва ўсе часы – быць маці. У Рэспубліцы Беларусь гэта асабліва разумеюць і цэняць. Пытанні мацярынства і дзяцінства, стварэнне камфортнай і бяспечнай інфраструктуры выхавання і адукацыі дзяцей знаходзяцца пастаянна ў поле зроку Кіраўніка дзяржавы – дадаў Аляксандр Турчын.

Уручаючы ордэны Маці, Аляксандр Турчын падкрэсліў, што падтрымка сем'яў не абмяжоўваецца толькі льготнымі крэдытамі на жыллё або матэрыяльнай дапамогай. Праца ўсіх і кожнага нацэлена на рашэнне, у тым ліку гэтых пытанняў. Мінская вобласць не выключэнне. Пры ўдзеле абласнога бюджэту ідзе будаўніцтва 14 сучасных дзіцячых садкоў, 3 школ. У Барысаўскім раёне ў наступным годзе будзе завершана ўзвядзенне дзіцячага шматпрофільнага корпуса пры цэнтральнай бальніцы, будуецца Жодзінская гарадская дзіцячая паліклініка. Працягваецца мадэрнізацыя радзільнага дома ў Салігорску.

Сёлета атрымаў развіццё праект па выкарыстанні сямейнага капіталу. Па рашэнні Кіраўніка дзяржавы не толькі прадоўжаны тэрмін аказання гэтай падтрымкі, але і значна пашыраны напрамкі датэрміновага выкарыстання сродкаў. А гэта значыць, што сотні шматдзетных сем'яў могуць скарыстацца такой магчымасцю. Палепшыць жыллёвыя ўмовы, пабудаваць светлыя, прасторныя і ўтульныя хаты, даць сваім дзецям канкурэнтную адукацыю і многае іншае.

Сярод узнагароджаных і чатыры пухаўчанкі. Надзея Метылка нарадзіла і выхоўвае 11 дзяцей. Таццяна Акунева, Кацярына Мiськова, Вольга Юрчанка — пецярых.

9 3 20 2

9 3 20 2

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын прапанаваў шматдзетным маці задаць хвалюючыя іх пытанні. Усе яны тычыліся сямейнага капіталу, паляпшэння жыллёвых умоў, якасці дарог. Так, жыхарка Маладзечна адзначыла, што ў горадзе высокая запаўняльнасць і дзіцячых садкоў, і школ. Аляксандр Турчын распавёў, што ў наступным годзе пачнецца будаўніцтва школы і саду, таму праблема ў бліжэйшай перспектыве будзе вырашана. Акрамя таго, у горадзе ў хуткім будучыні з'явіцца і новы ЗАГС.

Завяршылася мерапрыемства невялікай канцэртнай праграмай з удзелам музычнай капэлы «Санорус», дзе яркім фінальным акордам стала сумеснае выкананне творчым калектывам і ўдзельніцамі свята песні «Купалінка».

9 3 20 2

9 3 20 2

9 3 20 2

Даведачна. Ордэнам Маці ўзнагароджваюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. З 1996 года такой высокай дзяржаўнай узнагароды ўдастоены 1988 шматдзетных маці Міншчыны. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2020 года №46 «Аб узнагароджанні» 48 маці з 15 раёнаў Мінскай вобласці ўдастоены дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці.

Крыніца: Мінскі аблвыканкам.

Чытаць 772 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»