Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.03.2020

Інклюзіўная майстэрня «Скарбніца» паказала, што людзі з інваліднасцю могуць працаваць

Праект iнклюзіўная «Скарбніца» на працягу мінулага года рэалізоўваўся ў нашым раёне па ініцыятыве Пухавіцкай першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Ініцыятыва рэалізуецца ў рамках праекта «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю» пры фінансавай падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю USAID Belarus.

Выніковае мерапрыемства адбылося на базе сярэдняй школы №3 горада Мар'іна Горка, дзе праходзілі заняткі па швейнай справе.  За час працы майстэрні прайшло 88 тэарэтычных і столькі ж практычных заняткаў. У пачатку заняткаў многія маладыя людзі з інваліднасцю не ўмелі трымаць іголку ў руках. У інклюзіўнай майстэрні яны навучыліся шыць на машынках, рабіць розныя вырабы. Яны былі прадстаўлены на выставе, падрыхтаванай спецыяльна да выніковага мерапрыемства.

- Першапачаткова мы ставілі мэту стварыць інклюзіўную майстэрню «Скарбніца», дзе маладыя людзі з інваліднасцю разам з валанцёрамі з ліку навучэнцаў СШ №3 будуць вырабляць рэчы з трыкатажных другасных рэсурсаў.  Такім чынам, мы пераследвалі яшчэ і экалагічны аспект, — распавядае кіраўнік Пухавіцкай першаснай арганізацыі ГА «БелАПДIiМI» Людміла Рычкова. - За час працы «Скарбніцы» прайшло чатыры акцыі «Падары рэчам другое жыццё». У іх паўдзельнічалі больш за 300 чалавек.

5 3 20 6

Удзельнікі інклюзіўнай «Скарбницы» шчыра дзякавалі арганізатарам праекта за прадстаўленую магчымасць навучыцца чамусцi новаму. Наталля Сяргеева, якая ў праект прыйшла разам з братам, адзначыла, што заняткі ў майстэрні дазволілі ім выйсці за межы дома. Шыць на машынцы ў іх добра атрымліваецца. Абодва будуць удасканальваць свае навыкі.

Трэнер-каардынатар праекта «Даступная праца» Эдуард Шыпiцын адзначыў добрыя вынікі рэалізацыі ініцыятывы. Удзельнікі інклюзіўнай майстэрні наведалі прадпрыемства па пашыве сумак ПЧУП «Каджыя» і прадпрыемства па пашыве цацак СТАА «Чароўны востраў».  Маладых людзей з інваліднасцю цікавіла, ці могуць яны зарабляць самі. У майстэрні «Скарбніца» яны знайшлі адказ. Як вынік: двое маладых людзей з інваліднасцю зарэгістраваны як рамеснікі па вырабе швейных рэчаў ручной працы. Яны могуць рэалізоўваць свае вырабы на рынках горада і сувенірных крамах. Іх прыклад паказальны для астатніх хлопцаў.

5 3 20 7

Людміла Рычкова і Эдуард Шыпіцын.

- У нас ёсць заказы на эка-сумкі і цацкі. Мы працягнем супрацоўнічаць з арганізацыямі ГА «БелАПДIiМI» і Міжнародным дабрачынным грамадскім аб'яднаннем дапамогі бяздомным жывёлам «Зоашанц», — працягвае Людміла Васільеўна. - Працу мы не заканчваем. Наша «Скарбніца» будзе працаваць двойчы на тыдзень у нашым офісе ў Мар'інай Горцы. Усе праекты ГА БелАПДIiМI накіраваны на пілатаванне розных сацыяльных сэрвісаў для людзей з інваліднасцю і членаў іх сем'яў. Чым больш паслуг будзе аказвацца, тым больш лакальнымі і арыентаванымі на патрэбы канкрэтных людзей яны будуць, адпаведна будзе і вышэй іх якасць.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

Чытаць 750 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»