Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.03.2020

У Пухавіцкім РАУС адкрыўся цір

На мінулым тыдні ў Пухавіцкім РАУС быў адкрыты цір.

- Створаны выдатныя ўмовы для рэгулярных заняткаў асабістага складу РАУС па агнявой падрыхтоўцы — адзначыў начальнік Мінскага УУС Аляксандр Кавальчук. Ён рэкамендаваў усім кіраўнікам раённых аддзелаў міліцыі прапрацаваць пытанне аб стварэнні падобных сучасных трэніровачных аб'ектаў у сваіх раёнах.

Памяшканне ціра мае выдатную гукаізаляцыю, спецыяльнае асвятленне. Вентыляцыйная сістэма хутка ліквідуе парахавыя газы. У кабінках для стралкоў устаноўлены маніторы, якія дазваляюць бачыць вынік траплення ў мішэнь пасля кожнага стрэлу.

- Мы ўдзячны за дапамогу ў будаўніцтве такога сучаснага і неабходнага для павышэння прафесійных навыкаў супрацоўнікаў міліцыі трэніровачнага аб'екта кіраўнікам УП «Жылцепласэрвіс» КХ, УП «Прамтэхсэрвіс», ААТ «Машхарчпрад», «Пухавіцкі АЭЗ», ТП ТАА «Пухавічыгандль», УП «Зорка поспеху», — кажа начальнік Пухавіцкага РАУС Павел Кастрыцкі. - Асабліва хачу адзначыць, што карыстацца гэтым цірам могуць не толькі супрацоўнікі міліцыі. Ён будзе прадастаўляцца для трэніровак і іншым службам, на ўзбраенні якіх маецца табельная зброя.

4 3 20 3

Па просьбе старшыні раённага выканаўчага камітэта гэты цір будзе даступным і для навучэнцаў навучальных устаноў раёна для навучання іх навыкам стральбы з пнеўматычнай і наразной зброі, а таксама для правядзення спаборніцтваў.

Андрэй Георгіеў.

 

Чытаць 784 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»