Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.03.2020

Пухаўчанiн адзначаны падзякай міністра культуры

Юрый Крывашэй, кіраўнік сямейнага ансамбля «Жывіца» Борскага СДК, атрымаў падзяку міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

На калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама былі разгледжаны вынікі працы за мінулы год.

З дакладам выступіў начальнік упраўлення Аляксандр Ільясевіч. Ён адзначыў, што мінулы год для нашай краіны і сталічнай вобласці адзначаны шматлікімі знакавымі падзеямі. Работа ідэалагічнай вертыкалі Міншчыны была накіравана на прыцягненне насельніцтва да актыўнай сацыяльна-эканамічнай дзейнасці з улікам асноўных дзяржаўных мерапрыемстваў. Былі пазначаны прыярытэтныя напрамкі работы на бягучы год

У калегіі прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ліпніцкі, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч.

У сваіх выступах яны казалі аб актывізацыі работы з людзьмі, аб сумеснай рабоце ідэалагічных работнікаў і сродкаў масавай інфармацыі ў пытаннях аб'ектыўнага асвятлення жыцця краіны, аб значнасці работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.

Вопытам работы з калегамі падзяліліся прадстаўнікі рэгіёнаў.

Па выніках працы за 2019 год былі ўзнагароджаны работнікі ідэалагічнай вертыкалі, устаноў культуры, супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Вольга САВАСЦЮК.

Чытаць 801 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»