Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.03.2020

На Пухаўшчыне ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў раёна

У раённым цэнтры культуры адбылося свята - ушанаванне лепшых працаўнікоў раёна па выніках 2019 года

У пятніцу ў Мар'інай Горцы адбудзецца свята-ўшанаванне лепшых працаўнікоў раёна. Гэта добрая традыцыя: падводзіць вынікі працы за мінулы год і дзякаваць за працу калектывам і працаўнікам, якія дасягнулі высокіх вынікаў. Год 2019-ы для многіх пухаўчан быў адзначаны добрымі падзеямі і дасягненнямі. У гэтым упэўнены старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда. Віктар Міхайлавіч узначаліў наш раён у студзені мінулага года. Але за гэты невялікі адрэзак часу добра вывучыў сітуацыю ў рэгіёне, бачыць перспектывы яго развіцця.

Я рады, што мне даверылі кіраваць адным з самых вялікіх раёнаў у Мiнскай вобласці, кажа Віктар Міхайлавіч. Не было часу на знаёмства з прадпрыемствамі і людзьмі, трэба было адразу ўключацца ў працу і ў працэсе рабіць высновы, вызначаць задачы. Ужо ў пачатку стала зразумела, што ў рэгіёна добры патэнцыял для эканамічнага развіцця, ён прывабны для інвестараў, тут ёсць свае традыцыі, жывуць працавітыя людзі.

Мінулы год быў для мяне няпростым, але вельмі цікавым, насычаным важнымі падзеямі. Раёну споўнілася 95 гадоў, мы паспяхова правялі выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, перапіс насельніцтва.

Лічу, у цэлым працавалі нядрэнна.

Калі казаць пра эканоміку, то павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года паказчыкі па тэмпе росту прамысловай вытворчасці, знешнегандлёвым абароце, экспарце тавараў і паслуг, аб'ёму будаўніча-мантажных работ, аб'ёму рознічнага тавараабароту. Больш выраблена прадукцыі ў аграпрамысловым комплексе.

Закрытым акцыянерным таварыствам Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя вялася рэалізацыя маштабнага інвестыцыйнага праекта Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады. Недалёка ад пасёлка Дружны на плошчы 160 гектараў ідзе будаўніцтва 14 аб'ектаў. На прадпрыемствах будзе арганізавана глыбокая перапрацоўка збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем амінакіслот для вытворчасці высокапрадуктыўных, высокатэхналагічных збалансаваных кармоў і кармавых дабавак.

Вельмі важна, што пачалося будаўніцтва плавальнага басейна ў Мар'інай Горцы, ўвесці ў эксплуатацыю які мы плануем у гэтым годзе.

У раёне ўведзена 40 тысяч квадратных метраў жылля, каля 300 сем'яў сталі навасельцамі.

Многае зроблена для абнаўлення і рамонту жыллёвага фонду, інжынерных сетак, дарог, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый. Пабудавана тры станцыі абезжалезвання, праведзена рэканструкцыя водазабору ў гарадскім пасёлку Свіслач, што дазволіла палепшыць якасць пітной вады.

Пухавіцкі раён багаты сваёй гісторыяй, традыцыямі. Гэта малая радзіма многіх людзей, якія ў розны час праславілі нашу родную Беларусь. Радуе, што летась мы ўпісалі яшчэ адну яркую старонку ў жыццё нашага горада і раёна. Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Мар'інай Горцы па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА Беларускі саюз афіцэраў быў рэалізаваны праект па стварэнні Алеі вайсковай Славы. Гэта новае знакавае месца, якое мае вялікае значэнне ў захаванні гістарычнай памяці і выхаванні падрастаючага пакалення.

Хочацца адзначыць і добрыя дасягненні ў сацыяльнай сферы. На працягу многіх гадоў візітнай карткай нашага раёна з'яўляецца абласны фестываль народнай творчасці Напеў зямлі маёй. Мастацкія калектывы нашага раёна сталі пераможцамі і лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. 13 выпускнікоў устаноў адукацыі раёна ўзнагароджаны залатымі і сярэбранымі медалямі.

Вучнем года Мінскай вобласці прызнаны Уладзіслаў Сіротка (ДУА Сярэдняя школа № 3 горада Мар'іна Горка). Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана Таццяна Шклярык, загадчык ДУА Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Парастак. 129 спартсменаў сталі пераможцамі абласных спаборніцтваў, 8 пераможцамі рэспубліканскіх. Нашы спартсмены падымаліся на п'едэсталы еўрапейскіх турніраў.

У раёна добры турыстычны патэнцыял. Не толькі з розных куткоў нашай краіны, але і з блізкага і далёкага замежжа прыязджаюць турысты ў Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій Дудуткі, у Музейны комплекс Дукорскі маёнтак, у ЭкаТэхнаПарк, у аграсядзібы нашага раёна.

Хачу падзякаваць усім, хто на працягу мінулага года ўкладваў свае сілы, веды, вопыт у працу на карысць раёна і нашай краіны. Спадзяюся, і ў перспектыве ўсе разам мы зможам дасягаць новых мэт, вырашаць самыя складаныя задачы.

Запісала

Вольга Савасцюк

Чытаць 861 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»