Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.02.2020

На семінары абмеркавалі работу грамадскіх пунктаў аховы правапарадку

Начальнік Пухавіцкага РАУС Павел Кастрыцкі, пракурор Пухавіцкага раёна Віталь Галубовіч, намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама Наталля Чарнышова.

Работу грамадскіх пунктаў аховы правапарадку (АПАП) у ходзе семінара-нарады, які праходзіў у Мар'інай Горцы, абмеркавалі работнікі сельвыканкамаў і супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Напярэдадні гэтага мерапрыемства рэйдавая група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта і раённага аддзела ўнутраных спраў, правяла маніторынг працы АПАП. Усе выяўленыя станоўчыя бакі і недахопы былі агучаны на семінары.

Вялікую ўвагу падчас мерапрыемства надалі абмеркаванню таго, як вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць. Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Павел Кастрыцкі адзначыў, што наш раён знаходзіцца ў ліку лідараў у вобласці па колькасці правапарушэнняў. І ад гэтага сумніўнага лідэрства трэба сыходзіць. Адзін з спосабаў — павысіць якасць праводзімай саветамі АПАП прафілактычнай працы.  Кіраўнік спраў Свіслацкага сельсавета Валянціна Комлік заўважыла, што якасць прафілактычных гутарак з пэўнымі катэгорыямі грамадзян шмат у чым залежыць ад паўнаты інфармацыі, якая паступае з РАУС.

У сваю чаргу, намесніца старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова падкрэсліла, што дапамога людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, уваходзіць у задачу розных служб. І станоўчы вынік у гэтай працы шмат у чым залежыць ад іх эфектыўнага супрацоўніцтва. Таму радам АПАП неабходна наладжваць больш цеснае ўзаемадзеянне з усімі арганізацыямі, закліканымі вырашаць праблемы людзей.

Гэтую думку пацвердзіў і пракурор Пухавіцкага раёна Віталь Галубовіч, які браў удзел у семінары-нарадзе. Ён паведаміў, што работнікі пракуратуры раёна будуць прымаць удзел у пасяджэннях саветаў АПАП, каб аказаць ім практычную дапамогу.

У цяперашні час у раёне працуюць 15 грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. У найбліжэйшы час іх колькасць узрасце: плануецца стварыць новыя пункты ў Мар'інай Горцы і Дрычыне.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 802 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»