Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.02.2020

Алег Белаконеў наведаў дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы»

- Абіраючы дэпутата, людзі спадзяюцца, перш за ўсё, на тое, што ён будзе актыўным у сферы заканатворчасці, - кажа дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пухавіцкай выбарчай акрузе № 65 Алег Белаконеў. — Але не менш важным складнікам дэпутацкай дзейнасці з'яўляецца работа ў акругах, узаемадзеянне з выбаршчыкамі. Мы павінны быць у курсе тых праблем, якімі жыве рэгіён, павінны дапамагаць у вырашэнні надзённых задач. Для гэтага кожны дэпутат вылучае адзін тыдзень у месяц для працы з выбаршчыкамі.

У студзені Алег Белаконеў ужо сустракаўся з пухаўчанамі ў Мар'інай Горцы, а вось лютаўскія сустрэчы ён вырашыў правесці на выездзе ў Рудзенскім і Пухавіцкім сельсаветах. І такую практыку плануе працягнуць, каб людзям з вёсак не даводзілася ехаць у горад. Дастаткова будзе даведацца, калі прызначаны прыём, запісацца на яго, выклаўшы сутнасць праблемы, каб дэпутат мог вывучыць пытанне і ўжо на прыёме даць адказ або запрасіць для гэтага кампетэнтных людзей.

На прыём да дэпутата людзі прыходзяць як з асабістымі, так і з востра стаячымi грамадскімі праблемамі. Апошніх у гэты раз было больш. У Рудзенску да Алега Аляксеевіча, напрыклад, звярнуліся прадстаўніцы руху «Маці 328». Сутнасць звароту складалася ў тым, што маці асуджаных па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў») просяць разгледзець папраўкі ў Крымінальны кодэкс (у прыватнасці, па частцы 4 артыкула 328). Так жанчыны змагаюцца за змякчэнне пакарання для тых, у каго знайшлі наркотыкі для асабістага ўжывання. Цяпер гэтых грамадзян асуджаюць як распаўсюджвальнікаў. Папраўкі ў Крымінальны кодэкс ўжо абмяркоўваліся раней.

Важнымі для многіх жыхароў вёскі Зацітава Слабада Пухавіцкага сельсавета з'яўляюцца пытанні абсталявання ў вёсцы прыпыначнага пункта (гэта будзе зроблена ўжо ў 2-м квартале бягучага года). Хвалююць і пытанні з аплатай паслуг па каналізацыі ў вёсцы Чырвоны Кастрычнік (дагаворы насельніцтву камунальнікі абяцалі прапанаваць ужо ў сакавіку), а таксама па штодзённай падачы гарачай вады ў жылы фонд аграгарадка Пухавічы і па абсталяванні стаянкі каля царквы.

А яшчэ размова шматразова заходзіла пра якасць дарог.

- Трэба разумець, што дэпутат хоць і зараджаны на тое, каб дапамагчы ў такіх пытаннях, але ён не чараўнік, — кажа Алег Аляксеевіч. - На жаль, я не магу скарэктаваць ужо прыняты бюджэт, у якім рамонт нейкіх дарог не прадугледжаны. У раёне на самай справе ёсць дарогі, якім ужо не дапаможа грэйдаванне або ямачны рамонт. Яны ў першую чаргу і будуць рамантавацца.

Прыходзяць грамадзяне і з асабістымі пытаннямі.

У другі працоўны дзень у нашым раёне Алег Белаконеў сустрэўся з калектывам УАЗ «Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы». Медыцынскіх работнікаў цікавілі як пытанні аплаты працы, будаўніцтва жылля для ўрачоў і медперсаналу, так і пытанні нацыянальнай бяспекі, адказваць на якія ў нядаўнім мінулым начальніку Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першаму намесніку міністра абароны Рэспублікі Беларусь не прывыкаць.

У суправаджэнні галоўнага ўрача цэнтра медыцынскай рэабілітацыі Алесі Вільчкоўскай, дэпутата Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандра Канчэнкі, галоўнага санітарнага ўрача раёна Алены Пархімчык Алег Белаконеў пазнаёміўся з лячэбнай базай цэнтра, які спецыялізуецца на аказанні дапамогі дзецям пры кардыялагічных, пульманалагічных, артапеда-траўматалагічных захворваннях.

Алеся Анатольеўна звярнула ўвагу на некаторыя пытанні, рашэнне якіх дапамагло б ажыццявіць добрую ідэю аказання больш сур'ёзнай дапамогі па рэабілітацыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, якіх можна было б прымаць разам з мамамі.

- Два дні працы ў раёне прайшлі вельмі прадуктыўна — адзначыў Алег Белаконеў. - Я не толькі выслухаў праблемы пухаўчан, але і пазнаёміўся з выдатным калектывам цэнтра медыцынскай рэабілітацыі. Хацеў бы звярнуць увагу ўсіх неабыякавых людзей на гэтую ўстанову. Я бачу, як гараць вочы ў медыцынскіх работнікаў, якія жадаюць аказаць дзецям дапамогу ў аздараўленні. Гэта важная і патрэбная справа.

Па выніках рабочых дзён пасля аналізу зваротаў частка іх будзе накіравана для разгляду тым службовым асобам, у чыю кампетэнцыю ўваходзіць рашэнне пастаўленых пытанняў. Хацелася б адзначыць, што праца дэпутата будуецца ва ўзаемадзеянні ўсёй вертыкалі ўлады: ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу да дэпутатаў мясцовых Саветаў з іх непасрэдным удзелам.

Алена ШАНТЫКА.

Чытаць 897 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»