Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

24.02.2020

Пухаўчане адсвяткавалі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Кучук, Алег Белаконеў, Віктар Каляда.

У суботу святкаванне Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Мар'інай Горцы пачалося з мітынгу на Алеі славы. Кветкі да мемарыяла ўсклалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў.

24 2 20 2

З надыходзячым святам пухаўчан павіншавалі старшыня райвыканкама Віктар Каляда і дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў. Асаблівыя словы падзякі яны выказалі ветэранам: дзякуючы іх подзвігу мы жывем сёння пад мірным небам.

24 2 20 3

Камандзір вайсковай часці 89417 Дзмітрый Кучук падкрэсліў, што ў гэтым годзе наша краіна адзначае 75-годдзе Перамогі. Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіць на Алеі славы, якая прысвечана ўсім відам і родам войскаў Узброеных Сіл Савецкага Саюза і Рэспублікі Беларусь. Каштоўным падарункам за актыўны ўдзел у дзейнасці па забеспячэнні абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і значны асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне грамадзян нашай краіны Дзмітрый Кучук узнагародзіў старшыню райвыканкама Віктара Каляду. За актыўную працу па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення каштоўным падарункам ад афіцэрскага сходу брыгады быў узнагароджаны ганаровы салдат 6-й роты спецыяльнага прызначэння палкоўнік у адстаўцы Генадзь Юшкевіч. Граматамі былі заахвочаны і іншыя вайскоўцы брыгады.

24 2 20 4

24 2 20 5

24 2 20 6

Працягнулася мерапрыемства ў парку ў Новым Світанку. Самай відовішчнай часткай забаўляльнай праграмы сталі паказальныя выступленні воінаў-спецназаўцаў і баявы эпізод.

24 2 20 7

24 2 20 8

У парку працавала шмат забаўляльных зон. Цікава было і дзецям, і дарослым. Выстава ўзбраення, абмундзіравання, баявой тэхнікі: можна было не толькі сфатаграфавацца побач з усім гэтым, але і патрымаць у руках і нават уявіць сябе на месцы кіроўцы ваеннага аўтамабіля.

24 2 20 9

У парку было арганізавана некалькі інтэрактыўных зон. Баі падушкамі, перацягванне ліны, цір — забавы мог знайсці любы жадаючы. Нават быць гледачом гэтых святочных забаў таксама было цікава.

24 2 20 10

24 2 20 11

На сцэне ў гэты час працягваўся святочны канцэрт, недалёка працавалі гандлёвыя палаткі. Усіх жадаючых частавалі салдацкай кашай.

24 2 20 12

24 2 20 13

24 2 20 14

Чытаць 913 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»