Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.02.2020

В в/ч 89417 ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

Мемарыял загінулым воінам 334-га атрада спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі в/ч 89417 — знакавае месца для воінаў-інтэрнацыяналістаў. Напярэдадні памятнай даты тут прайшоў мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і моладзі.

18 02 20 2

Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, затым усклалі вянкі і кветкі. Благачынны 1-га Пухавіцкага благачыння протаіерэй Аляксандр Цалкоў здзейсніў малебен.

18 02 20 3

Анатоль Сярко пасля мітынгу яшчэ доўга ўглядаўся ў таблічкі з імёнамі загінуўшых воінаў. Многіх з іх ён ведаў асабіста. Анатоль Уладзіміравіч займаўся фарміраваннем 334-га атрада, больш двух гадоў служыў у Афганістане. Ушанаваць памяць загінулых таварышаў і ўсіх, хто не вярнуўся з вайны, ён упершыню прыйшоў разам з унукам Ягорам. Хлапчуку ўсяго чатыры гады. Анатоль Сярко ўпэўнены, што выхоўваць патрыётаў трэба з ранняга дзяцінства, таму часта паказвае ўнуку фота і кнігі пра тыя падзеі.

18 02 20 3

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў клубе в/ч 89417. Са сцэны ў адрас воінаў-інтэрнацыяналістаў гучалі словы падзякі за подзвіг. Старшыня райвыканкама Віктар Каляда адзначыў, што воіны-афганцы першымі сталі на барацьбу з міжнародным тэрарызмам. Віктар Міхайлавіч таксама падкрэсліў, што воіны-афганцы праводзяць вялікую працу па патрыятычным выхаванні моладзі. Удзячнасцю старшыні Пухавіцкага райвыканкама адзначаны члены грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Барыс Лійц, Юрый Каршакевіч і Юрый Шапавалаў.

18 02 20 3

18 02 20 3

18 02 20 3

— Памяць пастаянна вяртае нас у Афганістан, — падкрэсліў у сваім выступе старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Віктар Болдыраў. Ён, а таксама камандзір вайсковай часткі Дзмітрый Кучук уручылі граматы воінам-афганцам за актыўную грамадскую пазіцыю.

18 02 20 3

Канцэртная праграма перанесла ўсіх у тыя ваенныя падзеі. ВІА «Зорка», Руслан Гайдукевіч, Мілана Яцэвіч, Арцём Мяцельскі і іншыя вайскоўцы выканалі афганскія песні. Кожная кампазіцыя суправаджалася відэашэрагам. Танцавальны нумар падрыхтавалі вучні СШ №3 г. Мар'іна Горка. Усе нумары былі выкананы настолькі эмацыйна, што многія гледачы не змаглі стрымаць слёз. Пасля канцэрта ўсе жадаючыя наведалі музей вайсковай часці.

Кацярына Вернiкоўская.

18 02 20 3

18 02 20 3

18 02 20 3

18 02 20 3

Чытаць 900 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»