Супрацоўнікамі ІСН Пухавіцкага РАУС ва ўстановах адукацыі праводзяцца прафілактычныя гутаркі, семінары і «круглыя сталы» з навучэнцамі і іх бацькамі. Нямала пытанняў узнікла ў падлеткаў.
Дарослых цікавіла праблема бяспекі дзяцей у інтэрнэт-прасторы, адмоўнага ўплыву на іх сацыяльных сетак.
Адказваючы на гэтыя пытанні, я акцэнтавала ўвагу бацькоў на тым, што па інтэрнэце нельга мець зносіны з незнаёмымі людзьмі ў праграмах імгненнага абмену інфармацыяй; нельга раскрываць асабістую інфармацыю пра сябе альбо сваіх блізкіх; нельга выкладваць асабістыя фатаграфіі, якія могуць скампраметаваць падлетка. Бацькам варта часцей наведваць сацыяльныя старонкі сваіх дзяцей, стаць іх падпісантамі, сачыць за тым, з кім і як мае зносіны дзіця, цікавіцца ў яго ў асабістых гутарках, з кім ён падтрымлівае сяброўскія адносіны ў рэальным жыцці. З дапамогай агульнадаступных прыкладанняў можна ўсталяваць бацькоўскі кантроль, які дазволіць праглядаць усе кантакты і перапіску вашага дзіцяці. Старайцеся абмяжоўваць час знаходжання ў інтэрнэт-прасторы сваіх дзяцей.
Дзеці павінны адпачываць, але адпачываць правільна: займацца спортам, наведваць гурткі і секцыі па інтарэсах, праводзіць дастаткова часу на свежым паветры, развівацца ў нагу з часам. Але пры гэтым не ўжываць спіртныя напоі, выконваць правілы бяспекі пры перасячэнні чыгуначных шляхоў, пры руху па праезнай частцы, мець пры сабе ў цёмны час сутак святлоадбівальны элемент, не спажываць тытунёвыя вырабы ў месцах, дзе гэта забаронена, не кантактаваць з незнаёмымі або малазнаёмымі староннімі людзьмі, своечасова вяртацца дадому.
Уся актуальная інфармацыя для бацькоў і дзяцей пастаянна размяшчаецца на старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ад імя ІСН Пухавіцкага РАУС. Мы рады кожнаму падпісчыку.