Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.02.2020

У СШ №3 г. Мар'іна Горка прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Для многіх людзей дзень 15 лютага даражэй іншых дзён: дзевяць гадоў і пяцьдзесят адзін дзень жорсткіх бітваў у чужым краі забыцца немагчыма…

Напярэдадні ў ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Мар'іна Горка» адбылася сустрэча вучняў з воінамі-інтэрнацыяналістамі. Школьнікі падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю пра падзеі той вайны. Сустрэча была прысвечаная тым, хто спазнаў усе нягоды вайны, чые нялёгкія вайсковыя дарогі прайшлі праз Афганістан.

- Там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць і высакароднасць. Будзем успамінаць пра мужнасць і гераізм тых, хто выжыў у пекле той вайны, і тых, хто не вярнуўся, - казалі хлопцы са сцэны ў сваіх выступах.

Хвілінай маўчання ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых.

14-2-20-601.jpg

- 600 тысяч савецкіх грамадзян прайшлі праз вайну ў Афганістане — адзначыў ваенны камісар Пухавіцкага раёна Максім Уласаў. - 20 тысяч не вярнуліся дадому. У тым ліку — 751 беларус. Калі мой бацька вярнуўся з Рэспублікі Афганістан, мне было сем гадоў. У той час разам з сябрамі мы бегалі з цацачнымі аўтаматамі і не разумелі, што з вайны людзі могуць і не вярнуцца…

14-2-20-602.jpg

Ветэран баявых дзеянняў у Афганістане Аляксандр Шманок перадаў школьнаму музею рарытэтныя вінілавыя пласцінкі з песнямі воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія гучалі ў гады вайны. Анатоль Арлоў прачытаў свой верш. Ветэраны баявых дзеянняў у Афганістане Уладзімір Чыжык, Яўген Яцэнка, удава загінулага воіна-афганца Мікалая Гарбунова Ірына пажадалі навучэнцам ніколі не ведаць, што такое вайна.

Анастасія Плятнёва.

14-2-20-603.jpg

14-2-20-604.jpg

14-2-20-605.jpg

14-2-20-606.jpg

14-2-20-607.jpg

14-2-20-608.jpg

Чытаць 751 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»