Віктарыны, конкурсы, падарункі, магчымасць патрымаць у руках сапраўдную вінтоўку пасядзець у кабіне пажарнай машыны, і нават ўключыць гукавы сігнал - забаўку па душы знайшоў і стары і малы! Ва ўсіх жадаючых была магчымасць атрымаць памятныя падарункі ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адказаўшы на пытанне на супрацьпажарную тэматыку і прайшоўшы віктарыны «Экстранныя службы» «Небяспека ў кватэры», а таксама прыняўшы ўдзел у гульні «Джэнг».
Вялікую цікавасць выклікала дэманстрацыя выбуху газавай пліты, якую ўчынілі работнікі аварыйна-газавай службы з дапамогай спецыяльнага апарата. Гасцям кірмашу распавялі, што варта быць асцярожнымі пры звароце з газавай плітой і выключаць газ пры выхадзе з дому, каб не пакінуць патэнцыйна небяспечную абстаноўку без нагляду.
Прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў з задавальненнем дапамагалі цікавіўшымся апранаць бронекамізэльку і распавядалі пра ўзбраенне.
Безумоўна, правядзенне кірмашу бяспекі дапамагло жыхарам Пухавіцкага раёна бліжэй пазнаёміцца з працай ратавальнікаў і іншых прафілактычных службаў, а самае галоўнае, больш даведацца пра тое, як зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх бяспечным!
Да завяршэння мерапрыемства дом культуры парадаваў жыхароў музычнымі нумарамі!
Мінскае абласное ўпраўленне МНС