Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.02.2020

Гуманітарнаму супрацоўніцтву - новы імпульс

На мінулым тыдні ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адбыўся семінар-нарада па пытаннях прыцягнення ў Пухавіцкі раён замежнай бязвыплатнай дапамогі і фарміравання гуманітарных праектаў. Абмяркоўвалася пытанне па сумеснай працы кіравання і ўзаемадзеянні Пухавіцкай раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства Чырвоны Крыж» у сферы дабрачыннай дзейнасці і гуманітарнага супрацоўніцтва.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных устаноў: Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, цэнтральнай раённай бібліятэкі, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак».

- У нашым раёне актыўную і найбольш дзейсную працу па прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі праводзяць ДУ ТЦСАН і ДУА «Рудзенская дапаможная школа-інтэрнат», - адзначыла, выступаючы перад прысутнымі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Сянько.

- Дзякуючы развіццю гуманітарнага супрацоўніцтва з'яўляецца магчымасць знізіць фінансавую нагрузку на бюджэт у частцы выдаткаў у сферах адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнага абслугоўвання і іншых кірунках. Таму неабходна актывізаваць дзейнасць суб'ектаў гуманітарнага супрацоўніцтва для прыцягнення донараў замежнай бязвыплатнай дапамогі, у тым ліку шляхам фарміравання і рэалізацыі гуманітарных праектаў.

— Усяго ў мінулым годзе ў наш раён было прыцягнута замежнай бязвыплатнай дапамогі на 52 з паловай тысячы даляраў ЗША. Асноўнымі атрымальнікамі гэтай дапамогі выступілі Пухавіцкае раённае грамадскае аб'яднанне «Пухавіцкі край», ТЦСАН, Рудзенская дапаможная школа-інтэрнат — распавёў начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння пенсіянераў і інвалідаў упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны Сяргей Яромін. - Грамадскае аб'яднанне «Пухавіцкі край» на базе Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната рэалізаваў гуманітарны праект «Стварэнне ўмоў і інфраструктуры для павышэння ўзроўню дасведчанасці грамадскасці па пытаннях змянення клімату». У яго межах створаны інтэрактыўны кампутарны клас, дзе навучэнцы школы-інтэрната навучаюцца навыкам экалагічных ведаў, звязаных са змяненнем клімату. У школе-інтэрнаце праведзены рамонтныя работы, ўстаноўлена мэбля і камп'ютэрнае абсталяванне.

Для развіцця далейшай дзейнасці па рэалізацыі гуманітарных праектаў сфарміраваны 20 заявак па напрамках дзейнасці ў сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, адукацыі і культуры.

Абмяркоўваліся падчас семінара пытанні аб прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі, па рэалізацыі дзяржаўных праектаў. У мінулым годзе ў раёне быў выкананы паказчык па прыцягненню замежнай бязвыплатнай дапамогі. Рост склаў больш за 110 адсоткаў у параўнанні з папярэднім годам. Рэалізоўваліся праекты ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У канцы года былі атрыманы сродкі ад амбасады Швейцарыі на закупку абсталявання для пакоя псіхалагічнай разгрузкі.

Аб дзейнасці раённай арганізацыі «Чырвоны Крыж» распавяла прысутным в. а. Пухавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Тамара Каланцова. Яна таксама падзялілася планамі па прыцягненні гуманітарнай дапамогі жывучым у нястачы сумесна з іншымі арганізацыямі.

— Трэба сказаць, што ў мінулым годзе мы нядрэнна спрацавалі ў гэтым кірунку, але многае трэба яшчэ зрабіць, каб прыцягнуць у раён больш замежнай бязвыплатнай дапамогі для аказання яе пажылым людзям, шматдзетным сем'ям, інвалідам, выхаванцам школы-інтэрната — адзначыла Алена Вікенцьеўна.

Анастасія Плятнёва.

5 2 20 14

Чытаць 769 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»