Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.02.2020

Другую віцэ-міс Міншчыны-2020 Віялету Герасімчук павіншавалі ад імя раённага выканаўчага камітэта

Другая віцэ-міс Міншчыны-2020 Віялета Герасімчук працягвае прымаць віншаванні з паспяховым выступленнем на конкурсе прыгажосці «Міс Міншчына-2020». На гэтым тыдні дзяўчыну павіншавалі ад імя раённага выканаўчага камітэта.

Намесніца старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, якая глядзела конкурс у глядзельнай зале, адзначыла, што Віялета годна прэзентавала наш раён. Наталля Анатольеўна пажадала дзяўчыне і далей ісці за сваёй марай і заўсёды ісці да запаветнай мэты.

А мэта ва ўладальніцы кароны «Міс Мар'іна Горка» — конкурс прыгажосці «Міс Беларусь. Спачатку прыгажунь чакае абласны кастынг, які пройдзе 9 лютага ў Барысаве.  Тытул другой ыіцэ-міс Міншчыны даў Віялеце пропуск адразу на рэспубліканскі этап (ён адбудзецца ў сакавіку).

Але я ўсё роўна прыеду на абласны кастынг. Там збярэцца прафесійнае журы. Хочацца пачуць іх парады. Упэўнена, яны дапамогуць мне стаць лепш, - кажа Віялета. - Мне вельмі падабаецца сфера прыгажосці. Калісці я думала пра мадэльным бізнэсе, але харэаграфія займае галоўнае месца ў жыцці.

Віялета Герасімчук працуе харэографам у Дружненскiм СДК. Яна малады спецыяліст. У наш раён прыехала па размеркаванні пасля заканчэння гімназіі-каледжа мастацтваў у родным горадзе Бабруйску. Дзяўчына выступае з шасці гадоў, сцэну называе сваім домам.

- Дэфіле - гэта заўсёды мой любімы этап конкурсу. Як і іншыя дзяўчыны, крыху хвалявалася перад інтэлектуальным конкурсам, — успамінае сваё выступленне субяседніца. — У Барысаве арганізавалі маштабнае шоў. Выступаць было складаней, чым на раённым конкурсе, але з хваляваннем справілася. Мяне ў зале падтрымлівалі калегі. Гэта вельмі дапамагала.

Вобраз Віялеты быў адным з самых яркіх.  Макіяж яна нанесла сама, прычоску дапамаглі зрабіць дзяўчыны-калегі па калектыве. А вячэрняя сукенка - заслуга дырэктара Дружненскага дома культуры Людмілы Саланец. Людміла Міхайлаўна сама пашыла яе ўсяго за адзін вечар.

На абласны кастынг у Барысаў разам з Віялета паедуць і іншыя пухаўчанкі. Мы жадаем усім дзяўчатам поспеху і чакаем ад іх добрых навін.

Кацярына Вернiкоўская.

Чытаць 711 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»