Прысутных павіншаваў начальнік УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кавальчук. Ён падзякаваў усім за высокі прафесіяналізм і пажадаў новых дасягненняў у міліцэйскай службе.
Па выніках аператыўна-службовай дзейнасці ў 2019 годзе лепшым падраздзяленнем сярод інспекцый па справах непаўналетніх раённых аддзелаў унутраных спраў прызнана інспекцыя па справах непаўналетніх Пухавіцкага РАУС (начальнік - маёр міліцыі Надзея Вайніцкая).
Лепшым супрацоўнікам падраздзяленняў кадраў і ідэалагічнай працы названы старшы інспектар групы кадраў Пухавіцкага РАУС маёр міліцыі Іван Чаркас.
Андрэй Георгіеў.
Фота прадастаўлена УУС Мінаблвыканкама.