Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

23.01.2020

Моладзь прапануе: у Мар’інай Горцы прайшоў Пленум Мінскай абласной арганізацыі БРСМ

Першы сакратар Мінскай абласной арганізацыі БРСМ Кірыл Шык і намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова.

Ушанаваць у Мар’інай Горцы імя кампазітара Ігара Лучанка — з такой ініцыятывай выступіла моладзь на VIII Пленуме Мінскай абласной арганізацыі БРСМ. Ен  прайшоў на гэтым тыдні ў Мар’інай Горцы.

Месцам правядзення Пленума стала антыкафэ “FULL HOUSE” у раённым цэнтры культуры. У новым фармаце і неафіцыйнай абстаноўцы мерапрыемства прайшло ўпершыню. Такое новаўвядзенне  ўсім прыйшлося даспадобы.

З дакладам выступіў першы сакратар Мінскай абласной арганізацыі БРСМ Кірыл Шык. Ён падвёў вынікі дзейнасці раённых арганізацый БРСМ за мінулы год. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці саюза моладзі з’яўляюцца студэнцкія атрады. Яны даюць магчымасць маладым людзям не толькі зарабіць свае першыя грошы, але і паспрабаваць сябе ў розных прафесіях.  Моладзь актыўна праявіла сябе летам у працы: у вобласці было арганізавана 168 студатрадаў. Было працаўладкавана больш за 1760 чалавек.

Увагу на Пленуме звярнулі на валанцёрскі рух, патрыятычнае выхаванне моладзі, праектную дзейнасць і праект “100 ідэй для Беларусі”. Актывістам БРСМ уручылі граматы.

Ад імя кіраўніцтва Пухавіцкага раёна гасцей вітала намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова. Яна расказала моладзі пра брэнды раёна і пра людзей, якімі ганарыцца Пухавіччына. Адным з такіх з’яўляецца кампазітар Ігар Лучанок. Кіраўніцтва раёна падтрымала ініцыятыву моладзі.  У бліжэйшы час імя Ігара Лучанка будзе ўшанавана ў нашым горадзе. Гэта стане сімвалічнай падзеяй у год малой радзімы.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Чытаць 768 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»