Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

23.01.2020

Рытуал прысвячэння ў разведчыкі прайшоў у в/ч 89417

Услед за прыняццем ваеннай прысягі ў жыцці маладых вайскоўцаў адбылася яшчэ адна важная падзея: на мінулым тыдні адбыўся рытуал пасвячэння ў разведчыкі.

Прайшоў ён традыцыйна ля мемарыяла загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам 334-га атрада спецыяльнага прызначэння. Трохразовым «клянемся» вайскоўцы выказалі гатоўнасць шанаваць традыцыі мінулых пакаленняў. Заўсёды быць вернымі клятве разведчыка і Айчыне. Да гэтага заклікаў асабісты склад зноў прыбыўшага папаўнення начальнік штаба палкоўнік Дзмітрый Варашылаў. Камандзіры ўручылі салдатам пасведчаннi аб прысвячэнні ў разведчыкі. З іх у хлопцаў пачынаецца нялёгкі шлях навучанне вайсковай спецыяльнасці разведчык».

Сведчанні атрымалі і пухаўцы Віталь Нікіцін і Дзяніс Бабук. Яны засталіся служыць у адной роце. Пасада Віталя разведчык-мінёр, Дзяніса старэйшы разведчык. У адсутнасць камандзіра аддзялення Дзяніс будзе камандаваць групай.

Мы займаемся агнявой, паветрана-дэсантнай і тактычнай падрыхтоўкай. Для нас усё ў навінку, і ад гэтага нават цікавей. Стараемся ўсё вучыць і запамінаць, бо атрыманыя веды спатрэбяцца нам на практыцы, кажуць хлопцы. Наперадзе 16 месяцаў службы, якія для нас стануць той самай сцежкай разведчыка». Упэўненыя, з усімі выпрабаваннямі мы справімся годна.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Чытаць 920 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»