Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.01.2020

Удзельнікі перапісу атрымалі падзячныя лісты

У раённым выканаўчым камітэце адбылася цырымонія ўручэння падзячных лістоў за подпісам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Іны Мядзведзевай актыўным удзельнікам перапісу насельніцтва. Гэта стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў у нашым рэгіёне важнай для краіны кампаніі.

Падрыхтоўка да перапісу насельніцтва ішла некалькі гадоў, і зладжанай камандай мы прарабілі вялікую працу, падкрэсліла, адкрываючы цырымонію ўзнагароджання, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Наталля Чарнышова. Яна падзякавала ўсім, хто быў задзейнічаны ў гэтай кампаніі, за тое, што яны выдатна выканалі пастаўленую задачу.

Начальнік аддзела статыстыкі па Пухавіцкім раёне Леанід Краснік нагадаў, што ў 2017 годзе з мэтай каардынацыі працы ўсіх службаў была створана раённая камісія па перапісу насельніцтва. За перыяд з 2017 па 2019 гады адбылося 7 пасяджэнняў, на якіх вырашаліся надзённыя пытанні. Важным этапам стала праца па навядзенні парадку ў адраснай гаспадарцы. Яна была паспяховай. Леанід Міхайлавіч выказаў пажаданне, каб і ў наступным усё, што было зроблена ў плане адраснай гаспадаркі, падтрымлівалася на дасягнутым узроўні.

Для правядзення перапісу насельніцтва, які адбыўся ў кастрычніку мінулага года, у раёне было створана 4 перапісныя ўчасткі: два ў Мар'інай Горцы і два ў гарадскім пасёлку Рудзенск. Да працы было прыцягнута 94 чалавекі перапіснога персаналу. Усе яны прайшлі навучанне, так як упершыню перапіс насельніцтва праводзілася з прымяненнем інтэрнэт-тэхналогій.

Немалаважным фактарам у паспяховай працы стала магчымасць свабодна перасоўвацца па населеных пунктах раёна. Арганізацыі і прадпрыемствы выдзелілі 45 адзінак транспарту, за што Леанід Міхайлавіч асабліва падзякаваў кіраўнікам. Напрыканцы ён адзначыў ролю раённага выканаўчага камітэта ў арганізацыі і правядзенні перапісу насельніцтва ў нашым рэгіёне. А таксама паведаміў, што дадзеныя перапісу насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь яшчэ апрацоўваюцца. Канчатковы вынік плануецца падвесці ў другім паўгоддзі бягучага года.

Наталля Чарнышова і Леанід Краснік уручылі 37 падзячных лістоў кіраўнікам прадпрыемстваў, старшыням сельскіх і пасялковых выканаўчых камітэтаў за ўклад у арганізацыю і правядзенне перапісу насельніцтва ў нашым раёне. Падзякі атрымалі і самыя актыўныя перапісчыкі. Усяго ў раёне ўручаны 122 такія ўзнагароды.

Наталля Васільева.

Чытаць 892 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»