Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

31.12.2019

Рудзенскую дапаможную школу-інтэрнат наведаў кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктар Шэйман

Тэатралізаванае прадстаўленне, карагоды з Дзедам Марозам і Снягуркай і, вядома, падарункі — напярэдадні Новага года сапраўды святочная атмасфера панавала ў Рудзенскай дапаможнай школе-інтэрнаце.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» ўстанову адукацыі наведаў кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктар Шэйман.

Прыязджаць у Рудзенскую школу перад Новым годам для Віктара Уладзіміравіча стала добрай традыцыяй. Чатыры гады таму ведамства, якое ён узначальвае, ўзяло шэфства над школай.

- За гэтыя гады створаны ўтульныя навучальныя класы, памяшканні для адпачынку, адрамантаваны басейн. У гэтым годзе створана свая падсобная гаспадарка. Хлопцы з'ездзілі ў Белавежскую пушчу, Нарачанскі і Бярэзінскі запаведнікі.  Школьнікі пабывалі за мяжой — пагрэлiся на сонца і ўбачылі мора. Цяпер 29 дзяцей знаходзяцца на адпачынку ў Італіі, - распавёў Віктар Шэйман.

Сёння ў школе жывуць 128 выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, сярод іх 16 дашкалят. Мінулы год для хлопцаў быў паспяховым. Яны дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, прывезлі ўзнагароды са спецыялізаваных алімпіяд.

Віктар Уладзіміравіч павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з святамі і пажадаў, каб новы год быў яшчэ лепш папярэдняга. Усе выхаванцы атрымалі падарункі - цёплыя курткі і цукеркі.
У гэты пераднавагодні дзень гасцямі ўстановы таксама былі дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі прэзідэнта Валерый Скакун, старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда, яго намеснік Наталля Чарнышова.

Кацярына Вернікоўская.

Чытаць 1009 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»