Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.12.2019

Раённая ёлка сабрала лепшых навучэнцаў Пухаўшчыны

Галоўная ёлка раёна сабрала ў Мар'інай горцы каля 350 дзяцей з розных устаноў адукацыі раёна. Пераможцы прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, творчых, інтэлектуальных конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў — кожны заслужыў сваёй працавітасцю і талентам быць сярод лепшых. Хлопцам выпала ганаровая місія - першымі адкрываць рэспубліканскую акцыю «Нашы дзеці» ў Пухавіцкім раёне.

Юных пухаўчан з надыходзячымі святамі павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч. Кожны ўдзельнік раённай ёлкі атрымаў салодкі падарунак ад раённага выканаўчага камітэта.

Навагодні настрой прысутным стваралі творчыя работнікі ЦТДіМ «Світанак», якія падрыхтавалі святочную інтэрактыўную праграму з удзелам казачных герояў і персанажаў. Спадабаўся юным гледачам і навагодні спектакль «12 месяцаў». Яго пастаноўкай займаўся творчы калектыў раённага цэнтра культуры.

Артысты сёння двойчы выходзілі на сцэну. Пасля абеду адбылося навагодняе прадстаўленне для дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзяцей з прыёмных і апякунскіх сем'яў. Ёлка аб'яднала каля 250 хлопцаў.

Чытаць 1013 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»