Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.12.2019

27 снежня старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын і бізнесмен Павел Тапузідзіс наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Мар'інай Горцы

27 снежня старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын, які з'яўляецца старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва, і намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва, бізнесмен Павел Тапузідзіс наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Мар'інай Горцы. Яны прыехалі з навагоднімі віншаваннямі і падарункамі.

У вялікай гасцінай ля елкі ў дзіцячым доме сямейнага тыпу сям'я Бажанавых сустракае высокіх гасцей.

Бацькі Алена і Андрэй Бажанавы выхоўваюць траіх родных дзяцей і сямёра прыёмных. Усе дзеці адораны любоўю, увагай, клопатам, ды і забяспечаны ўсім неабходным.

У Мар'інай Горцы гэта адзіны дом сямейнага тыпу. Створаны ён адносна нядаўна - у жніўні 2019 года. Аб выхаванні і любові да дзяцей тут ведаюць не па чутках. Мама Алена Бажанава ўзнагароджаная ордэнам Маці, раней з'яўлялася прыёмным бацькам у аддзеле адукацыі мясцовага райвыканкама. Гэтую дружную і вялікую сям'ю з навагоднімі святамі павіншаваў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

- З вялікай павагай мы ставімся да такіх бацькоў, якія змаглі акружыць любоўю дзяцей, і займаюцца сапраўды высакароднай справай. - адзначыў Аляксандр Турчын. - Новы год - гэта сямейнае свята. І выдатна, калі дзеці сустракаюць гэтае свята ў коле сям'і, таму і мы не застаемся абыякавымі да гэтых мерапрыемстваў.

Госці ўручылі дзецям салодкія падарункі, цацкі, ноўтбук, развіваючыя гульні і тэлевізар. Цяпер шматдзетная сям'я будзе збірацца разам у гасцінай каля новага вялікага тэлевізара за праглядам фільмаў.

Чытаць 1056 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»