Навагодняе свята для выхаванцаў аддзялення сацыяльнага прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Дубраўцы пачалося з візіту дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алега Белаконева. Разам з ім да дзяцей, якія па аб’ектыўных прычынах сустракаюць Новы год і Каляды не ў сям’і, прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Уладзімір Губарэвіч.
Алег Белаконеў павіншаў хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі святамі і пажадаў, каб наступны год абавязкова прынёс добрыя навіны, каб спраўдзіліся ўсе дзіцячыя мары. Алег Аляксеевіч падарыў дзецям салодкія падарункі і развіваючыя гульні.
Потым дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наведаў сям’ю Святланы Радзій, дзе выхоўваюцца трое маленькіх дзетак.
Алена МАКСІМАВА.