Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.12.2019

Пухавіцкае раённае аб'яднанне прафсаюзаў падвяло вынікі

У працы раённага прафсаюзнага форуму прымалі ўдзел дэлегаты і ганаровыя госці, у ліку якіх былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Адамейка, загадчык аддзела арганізацыйнай і грамадскай працы Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Вольга Камалетдзінава.

Таксама на канферэнцыю былі запрошаныя старшыня раённага Савета ветэранаў Ганна Сабалеўская і выконваючая абавязкі першага сакратара ГА «БРСМ» Святлана Зубарэвіч: з арганізацыямі, якія яны ўзначальваюць, раённае аб'яднанне прафсаюзаў падпісала трохбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Са справаздачай аб праведзенай рабоце выступіла старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч.

У цяперашні час у раёне працуюць 173 прафсаюзныя арганізацыі. Імі праведзена значная праца ў галіне аховы працы, прававой абароны членаў прафсаюзаў, удасканалення сістэмы калектыўна-дамоўнага рэгулявання, узмацнення сацыяльных гарантый працоўных і членаў іх сем'яў, у тым ліку слабаабароненых катэгорый насельніцтва, павышэння адказнасці бакоў сацыяльнага партнёрства за выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў.

Пра тое, якую працу прафсаюзы праводзяць у калектывах, распавялі старшыні прафсаюзных камітэтаў Пухавіцкага занальнага вузла сувязі Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Анжэла Крываротава, ААТ «Машхарчпрам» Таццяна Груша, Мінскай ЦЭЦ-5 Андрэй Кучарчук, ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» Таццяна Румянцава, старшыня маладзёжнага савета раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Надзея Чарняцова.

У выніку праца раённага аб'яднання прафсаюзаў за справаздачны перыяд была прызнана здавальняючай.

Падчас адкрытага галасавання яе старшынёй зноў была абраная Людміла Гулякевіч. Яна ж дэлегавана ў склад савета Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Удзельнікі форуму таксама абралі раду Пухавіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў у колькасці 100 чалавек.

Падчас канферэнцыі прайшла цырымонія ўзнагароджання.  Ганаровай граматай Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў была адзначана праца старшыні прафсаюзнага камітэта ААТ «Голацк» Зоі Кікаць. Граматамі Пухавіцкага раённага аб'яднання - старшыня прафкама яслі-сада №4 горада Мар'іна Горка Ала Арлова і дырэктар Мар'інагорскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Гурская.  Медаля «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» ўдастоена ветэран прафсаюзнага руху Таісія Калесенка.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 1121 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»