Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

11.12.2019

«Мне прасцей размаўляць вершамі»…

Менавіта так кажуць удзельнікі раённага клуба самадзейных аўтараў і выканаўцаў «Cам-насам з усімі», які працуе на базе Пухавіцкага РЦК з кастрычніка 1997 года. Удзельнікі клуба прымаюць актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах.

Самыя масцітыя аўтары з удзельнікаў клуба ўвайшлі ў склад абласнога клуба «Жывіца» і друкуюць свае творы ў зборніку, які дапамагае выпусціць Мiнскі ОЦНТ, выязджаюць на пасяджэнні, якія праходзяць у розных клубах на тэрыторыі Мiнскай вобласці.

Наша Пухаўшчына багатая на таленавітых людзей, і няма сярод іх ніводнага, хто не апеў бы ў сваіх вершах любоў да роднага кутка, роднай зямлі, якая выгадавала яго, выпеставала і надзяліла крыламі для палёту душы, падарыла натхненне. Найбагацейшы жыццёвы вопыт, найцікавая біяграфія адлюстраваны ў выдатных вершах М. Пацыёры, В. Рунцэвіча, Н. Марына, I. Калевіча, Л. Каладзінскай, Л. Рошчынай, Э. Білейчык, Л. Лухверчык, В. Рысявец, С. Меляшкевіч, I. Ешманскага, Г. Шаўчэнка, Л. Вароніна і мн. інш.  Радасна ўсведамляць і тое, што ў такі нялёгкі для ўсіх нас час, калі светам кіруе матэрыя, побач жывуць і працуюць такія вось людзі, якія нясуць і якія сцвярджаюць у жыцці духоўныя каштоўнасці, духоўны пачатак.

У любой справе патрэбна ініцыятыва, арганізацыя і творчы падыход, і клуб не будзе жыць паўнавартасным жыццём без людзей, зацікаўленых у яго існаванні. І такі чалавек ёсць - гэта Радкевіч Алена Валянцінаўна, чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, творчы і неабыякавы, які карыстаецца павагай, як у моладзі, так і ў людзей сталага веку. Менавіта яна з'яўлялася старшынёй дадзенага аб'яднання, арганізатарам і ініцыятарам мерапрыемстваў больш за 20 гадоў.

7 снежня адбыўся штогадовы фестываль аўтарскай творчасці «Лістапад-2019», які прайшоў у цёплай абстаноўцы, падарыўшы прысутным добры настрой. Вяла праграму Я. Радкевіч. Праграма рыхтавалася сумеснымі намаганнямі як удзельнікаў клуба, так і запрошанымі гасцямі. Адкрыў праграму Д. Фрыд і яго музычная каманда. Працягнуў праграму Народны ансамбль народнай песні «Мілавіца» Дуброўскага СЦК пад кіраўніцтвам В. Мукввозчыка, які выконваў аўтарскія песні I.Калевiча. Парадавалі сваёй творчасцю Н. Рунцэвіч, Е. Жылук, В. Каламоец, П. Сямашка, Н. Калевіч, Т. Баешка, I. Ешманскі і інш. У заключэнні праграмы падзякай РЦК за шматгадовую працу і прапаганду аўтарскай творчасці была адзначана Я. Радкевіч і прадстаўлены новы старшыня аб'яднання - Я. Жылук.

Чытаць 1134 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»