Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

09.12.2019

Пухаўчане прынялі ўдзел у абласным фестывалі каманд КВЗ

Як вядома, без жартаў і смеху ў нашым жыцці было б проста невыносна і бессэнсоўна. Вясёлыя і знаходлівыя хлопцы ёсць абсалютна ў кожнай школе. Вось толькі не заўсёды дзеці могуць накіраваць свой гумар, энергію і фантазію ў патрэбнае рэчышча.

Аб'яднаць такіх хлопцаў і дапамагчы рэалізаваць свае таленты ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Мар'іна Горка» дапамог школьны КВЗ пад кіраўніцтвам энергічнага таленавітага педагога Крысціны Янковай, якая з'яўляецца і кіраўніком, і сцэнарыстам, і рэжысёрам школьнай каманды КВЗ «Дзеці 90-х».

Нядаўна каманда прымала ўдзел у адкрытым абласным фестывалі каманд КВЗ «Кубак губернатара Мінскай вобласці». На сцэне Палаца культуры горада Салігорска 21 каманда з розных раёнаў Міншчыны аспрэчвала галоўны прыз - Кубак губернатара. Тэма фестывалю «Маладосці кожнае імгненне». Кожнай з каманд трэба было выступіць у вольным стылі ў рамках конкурсу «Фрыстайл», паказаўшы сваё разуменне маладосці і яе галоўных каштоўнасцяў.

У хлопцаў быў вельмі напружаны дзень: спачатку трэба было адрэпетаваць выступ і ўзгадніць праграму з Аляксеем Святловым - галоўным рэдактарам фестывалю, галоўным рэдактарам Прэм'ер-лігі КВЗ Мінска і піяр-менеджарам тэлевізійнай Міжнароднай лігі Міжнароднага саюза КВЗ. Гэта першае выступленне хлопцаў на абласным узроўні і яго заўвагі, і парады былі вельмі важнымі. І нарэшце, сам выступ: на працягу 5 хвілін хлопцы спявалі, танцавалі, жартавалі на тэму 90-х і, вядома, не раз прымушалі смяяцца гледачоў і суддзяў. Арганізатары гульні адзначылі, што калі б быў заснаваны прыз за лепшыя касцюмы, то ён напэўна б дастаўся камандзе «Дзеці 90-х», якая прадстаўляла Пухавіцкі раён, падабраўшы дакладныя вобразы ў адпаведнасці з назвай.

Гэты выступ КВЗэншчыкі з ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Мар'іна Горка» не прынёс перамогі, але хіба гэта істотна, калі гаворка ідзе пра маладых, таленавітых, амбіцыйных і крэатыўных, гатовых дарыць людзям смех і радасць.

КВЗ скончыўся, а ўспаміны застануцца надоўга. Удзел у фестывалі даў дзецям магчымасць пазнаёміцца з КВЗ за яго кулісамі, заўважыць тыя нюансы, на якія раней не звярталі ўвагу.

Людміла ТУЖЫКАВА.

Чытаць 885 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»