Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.12.2019

У ліку лепшых у Мінскай вобласці

17 лістапада ў Беларусі адзначаўся Дзень утварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі. Праўда, у гэты нядзельны дзень участковыя інспектары міліцыі не адпачывалі, а займаліся забеспячэннем правапарадку на выбарчых участках, дзе праводзіліся выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Такая служба ў міліцыянтаў - выконваць сваю працу нават тады, калі іншыя адпачываюць.

У Пухавіцкім РАУС урачыстае ўшанаванне прадстаўнікоў гэтай прафесіі адбылося на афіцэрскім сходзе ў будні дзень пасля завяршэння дзённай змены. Начальнік РАУС Павел Кастрыцкі падзякаваў за добрасумленную працу ўсім участковым інспектарам міліцыі і іншым супрацоўнікам аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі. Па паказчыках службовай дзейнасці некаторыя з іх уваходзяць у лік лепшых у Мінскай вобласці. Так, Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама ўзнагароджаны старшы ўчастковы інспектар міліцыі Фёдар Русовіч, Граматай - старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэй Кароль. Падзяка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама аб'яўлена старэйшаму ўчастковаму інспектару міліцыі Яўгену Кузьмянкову, участковым інспектарам Аляксею Зелянкевічу і Сяргею Майко.

Многія супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі адзначаны ўзнагародамі Пухавіцкага райвыканкаму і кіраўніцтва РАУС.

Андрэй Мазанік.

Чытаць 961 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»