Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.11.2019

Анонс рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!»

2 снежня стартуе рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!», прызваная нагадаць пра неабходнасць захавання правілаў бяспекі ў зімовы перыяд, папярэдзіць пажары і няшчасныя выпадкі з-за выкарыстання піратэхнічных вырабаў.

Акцыя будзе праводзіцца ў некалькі этапаў. З 2 па 6 снежня работнікі МНС правядуць з асобамі сталага ўзросту на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва забаўляльна-інфармацыйныя праграмы: інтэрактыўныя гутаркі, тэматычныя конкурсы і віктарыны. Таксама будуць прадэманстраваны навучальныя фільмы і ролікі.

З 9 па 17 снежня прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць у агульнаадукацыйных установах, дамах-інтэрнатах, з бацькамі і іх дзецьмі ў тых сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Асаблівую ўвагу ратавальнікі нададуць правілам выкарыстання піратэхнікі, правілам паводзін на лёдзе, эксплуатацыі электраабсталявання, пячнога ацяплення ў зімовы перыяд і бяспекі дзяцей у перыяд зімовых канікул. З дзецьмі і бацькамі правядуць гульні, віктарыны і конкурсы на навагоднюю тэматыку.

З 18 па 24 снежня ў месцах продажаў піратэхнічных вырабаў з'явіцца пажарны Дзед Мароз і правядзе з пакупнікамі піратэхнікі прафілактычныя гутаркі, раздасць Інструкцыі па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі. Таксама будуць праведзены конкурсы і віктарыны ў дзіцячых установах аховы здароўя.

А з 26 па 28 снежня пройдуць фінальныя мерапрыемствы ў месцах масавага знаходжання людзей: ГД «Трыа» і ЗАТ «Дабраном».

Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі і правесці святы не толькі цікава, але і бяспечна!

Чытаць 859 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»