Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.11.2019

У дзень барацьбы са СНІДам на Пухаўшчыне кажуць СНІДу - «не!» , і «так!» - здароваму паўнавартаснаму жыццю

Па традыцыі, у дзень барацьбы са СНІДам на Пухаўшчыне кажуць СНІДу - «не!» , і «так!» - здароваму паўнавартаснаму жыццю. Сённяшні год не стаў выключэннем. 28 лістапада адбыўся выязны семінар-практыкум для клубных работнікаў, прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам «Ведаць, каб жыць», арганізаваны спецыялістамі Пухавіцкага РЦК. Семінар праходзіў на базе клубных устаноў Шацкага СДК і Габрыелеўскага СДК.

Праблема, якую ўздымалі на семінары не новая, але каб надзейна абараніць сябе і сваіх блізкіх, неабходна валодаць дакладнай інфармацыяй. Пра тое, што ўяўляе сабой ВІЧ-інфекцыя ў ХХІ стагоддзі, падзялілася спецыяліст ДУ «Пухавіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Т. I.Хвастова.

Сёння ў моду ўваходзіць здаровы лад жыцця. Мастацтва, культура, спорт з'яўляюцца выдатнай альтэрнатывай шкодным звычкам. У юных пухаўчан ёсць выдатная магчымасць рэалізаваць свае творчыя здольнасці. І гэта наглядна прадэманстравалі ўдзельнікі творчых фарміраванняў Шацкага СДК і Габрыелеўскага СДК, падрыхтаваўшы тэматычныя праграмы па прафілактыцы СНІДу: музычна-тэатралізаваную і гульнявую праграмы, конкурс малюнка «Ведаць, каб жыць», агітбрыгаду «Моладзь выбірае ЗОЖ!». Праграмы былі падрыхтаваны ў цесным супрацоўніцтве з выкладчыкамі і навучэнцамі Шацкай школы, бібліятэчнымі работнікамі. Завяршыўся семінар акцыяй «Чырвоная стужка», якая выказвала падтрымку руху супраць СНІДу, заклікала да сацыяльнай памяркоўнасці і сімвалізавала надзею, што вакцына ад СНІДу абавязкова будзе знойдзена і СНІД рана ці позна будзе пераможаны. Да акцыі далучыліся ўсе ўдзельнікі семінара.

Пазнаёміўшыся з рознымі формамі клубнай працы па прафілактыцы СНІДу, атрымаўшы найноўшую дакладную інфармацыю, метадычныя рэкамендацыі, буклеты па зададзенай тэматыцы, работнікі клубных устаноў змогуць укараніць усё гэта ў жыццё на сваіх працоўных месцах.

Чытаць 1106 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»