Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.11.2019

У Мар'інай Горцы адкрылася новая трэнажорная зала

У аматараў здаровага ладу жыцця з'явілася яшчэ адно месца для камфортных і якасных заняткаў спортам.

Трэнажорная зала «Драйв» ужо адкрыла свае дзверы для ўсіх жадаючых. У «Драйве» — толькі сучасныя трэнажоры, іх каля 25. Новае кардыёабсталяванне ў Мар'іну Горку дастаўлялі з ЗША.  Адна з мадэляў бегавых дарожак пакуль з'яўляецца адзінай у Беларусі. Магчымасць пазаймацца на ўнікальным трэнажоры ёсць ва ўсіх пухаўчан.

Для сілавых трэніровак у зале ёсць гантэлі і іншае неабходнае абсталяванне. Для жадаючых схуднець або падтрымліваць постаць у тонусе - розныя трэнажоры для ног, сцёгнаў, ягадзіц.

Пачаткоўцам лепш выконваць усе практыкаванні пад наглядам прафесіяналаў. У «Драйве» будуць працаваць чатыры трэнеры. Усе жадаючыя могуць прыходзіць на індывідуальныя трэніроўкі. Для жанчын будуць праводзіцца таксама групавыя заняткі.

Адначасова ў зале змогуць займацца каля дваццаці чалавек. Пасля трэніроўкі можна прыняць расслабляльны душ. Душавыя кабінкі размешчаны ў мужчынскай і жаночай распранальнях.

- Важным акцэнтам пры будаўніцтве трэнажорнай залы быў менавіта камфорт. Гэта памяшканне пуставала каля шасці гадоў, таму хацелася зрабіць нешта добрае і якаснае для жыхароў горада — кажа дырэктар Андрэй Якавіцкі. - Мы доўга выбіралі праект залы, працавалі над дызайнам. Усталявалі кандыцыянеры, прадумалі сістэму вентыляцыі. Ва ўсе памяшканні выведзена музыка. Важна, каб людзі прыходзілі і вярталіся да нас з задавальненнем. Будзем рады бачыць усіх у нашай трэнажорнай зале!

Трэнажорная зала «Драйв»

Адрас: Мар'іна Горка, вул. Вайсковая, 12 (2-гі паверх).

Рэжым працы: з 10.00 да 22.00, без выхадных.

Тэлефон: +375-44-7-106-106.

Мы ў сацсетках: Instagram: drive_gym_

Чытаць 988 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»