Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.11.2019

Намеснік старшыні Мінаблвыканкама сустрэўся з калектывам ДУ «ТЦСАН Пухавіцкага раёна»

Ісці да людзей. І не проста ісці, а атачаць іх увагай і клопатам, ведаць аб праблемах і дапамагаць у іх вырашэнні. Пра гэта падчас сустрэчы з калектывам дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна» казаў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч.

Іван Станіслававіч распавёў прысутным аб ходзе перадвыбарнай кампаніі, якая зараз праходзіць у Рэспубліцы, аб працы, якую павінны праводзіць кандыдаты ў дэпутаты, каб заслужыць давер выбаршчыкаў. Акцэнтавалася ўвага на тым, што ўсе мы павінны скарыстацца сваім канстытуцыйным правам, прыйсці ў дзень выбараў на выбарчыя ўчасткі і зрабіць свой выбар.

Была ўдзелена ўвага яшчэ адной важнай кампаніі - перапісу насельніцтва, якая завяршылася на гэтым тыдні. Іван Станіслававіч падкрэсліў, што Мінская вобласць — самая буйная ў рэспубліцы. Тут пражывае 1 мільён 428 тысяч чалавек. Пастаянна ідзе прырост насельніцтва, так як Міншчына вельмі прывабны рэгіён для жыцця. Больш хуткімі тэмпамі развіваюцца прысталічныя раёны, у тым ліку і наш. А, значыць, павінна развівацца інфраструктура, узводзіцца новыя сацыяльныя аб'екты. У найбліжэйшы час у Мінскай вобласці неабходна пабудаваць 20 дзіцячых дашкольных устаноў. Будаўніцтва 11-ці з іх ўжо запланавана на наступны год.

Былі адзначаны станоўчыя перамены ў нашым рэгіёне. Намеснік старшыні аблвыканкама сказаў, што ў раёне актыўна вядзецца будаўніцтва, развіваецца прамысловасць, лепш сталі працаваць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Старшыня райвыканкама Віктар Каляда нагадаў, што ў Мар'інай Горцы вядзецца будаўніцтва басейна, і жыхары горада вельмі ўдзячныя кіраўніцтву Мiнскага абласнога выканаўчага камітэта за фінансавую падтрымку гэтага праекта. У бліжэйшай перспектыве — будаўніцтва новага дзіцячага садка ў пасёлку Дружны.

Іван Станіслававіч сказаў, што ў аблвыканкаме ведаюць і аб праблеме нашага горада, звязанай з чыгуначным пераездам. Ужо абмяркоўваліся шляхі яе рашэння.

Гаварылі аб праблемных пытаннях і ўдзельнікі сустрэчы. Гэта заклапочанасць многіх людзей павышэннем пенсійнага ўзросту, неўкамплектаванасць лекарамі медыцынскіх устаноў раёна. Іван Станіслававіч стварыў у зале атмасферу давернага дыялогу. Аб сваёй працы і праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца штодня, казалі людзі розных прафесій: начальнік аддзела Ганна Цытовiч, інспектар Вера Кураленко, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Ганна Руднева, сацыяльныя работнікі Аксана Грымалюк, Святлана Курбан, Алена Костачкiна, Юлія Баешка, справавод Таццяна Путрык, псіхолаг Алена Мiленцьева. Было зразумела, што ўсе гэтыя жанчыны не выпадкова абралі для сябе такую няпростую справу — клопат аб людзях, якім патрэбна дапамога.

Іван Станіслававіч курыруе пытанні сацыяльнай сферы, часта бывае ў розных рэгіёнах сталічнай вобласці, ўнікае ў праблемы і дапамагае знайсці шляхі іх вырашэння. Ён пазнаёміўся з працай цэнтра, паглядзеў, як на яго базе функцыянуюць гурткі і аб'яднанні па інтарэсах, як абсталяваны крызісны пакой для людзей, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Ён сказаў, што цэнтр павінен развівацца, і даў станоўчую ацэнку яго працы.

Асноўная думка, якая прагучала падчас сустрэчы: рабіць усё для таго, каб на нашай зямлі быў мір, і людзі адчувалі ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Чытаць 995 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»