Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.10.2019

Адбылася сустрэча калектыву ЗАТ «Аўгуст-Бел» з кандыдатам у дэпутаты

24 кастрычніка адбылася сустрэча калектыву ЗАТ «Аўгуст-Бел» з кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Пухавіцкай выбарчай акрузе № 65 Алегам Аляксеевічам Белаконевым - начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Разам з ім на завод прыбылі старшыня Свіслацкага сельвыканкама Леанід Дзмітрыевіч Нечуйвітэр і давераная асоба кандыдата ў дэпутаты — галоўны ўрач ДУ «Пухавіцкі РЦГіЭ» Алена Генадзьеўна Пархімчык.

Адкрыў сустрэчу наш дырэктар Яўген Вітальевіч плацінаў, які прадставіў госця. Затым слова - яго даверанай асобе. Алена Генадзьеўна пазнаёміла з біяграфіяй кандыдата ў дэпутаты, коратка распавяла аб яго актыўнай грамадскай дзейнасці.

Але кожнаму з нас было цікава пачуць самога кандыдата ў дэпутаты: наколькі знаёмы са сваёй выбарчай акругай, як прадстаўляе дэпутацкую дзейнасць у ёй, над чым працуе.

Алег Аляксеевіч сказаў, што бачыць задачу дэпутата ў тым, каб ўнікаць у асноўныя праблемы акругі, дапамагаць вырашаць самыя важныя з іх, якія патрабуюць выхаду на больш высокі ўзровень, але пры гэтым не абяцае змяніць, да прыкладу, пенсійную рэформу або рэзка палепшыць стан дарог, вырашыць усе пытанні водазабеспячэння, вулічнага асвятлення і гэтак далей.

Ён распавёў аб мэтанакіраванай дзейнасці па павышэнню прэстыжу вайскоўцаў, у прыватнасці — па забеспячэнні шэрагу прэферэнцый для прайшоўшых тэрміновую службу: магчымасць уключэння ў страхавы стаж перыяду праходжання тэрміновай службы; права на паступленне на працу ў тую ж арганізацыю і на пасаду, не ніжэй займаемай да прызыву на ваенную службу; магчымасць бясплатна навучацца на падрыхтоўчых аддзяленнях ВНУ; магчымасць паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на правах пазаконкурснага залічэння пры ўмове пераадолення мінімальнага парога цэнтралізаванага тэсціравання; першачарговае права на атрыманне месца ў інтэрнаце і гэтак далей. Прапрацоўваюцца і іншыя прэферэнцыі для адслужыўшых ў арміі: да прыкладу, пенсійны стаж у залежнасці ад працягласці тэрміновай службы. Мяркуецца, што некаторыя з іх будуць рэалізаваны з уступленнем у сілу ў студзені будучага года адпаведнага закона.

Распавёў Алег Аляксеевіч і аб удзеле ў распрацоўцы іншых важных праектаў.

29 10 2019 38

Сустрэча праляцела хутка, і ў завяршэнне наш слесар-сантэхнік Васіль Мікалаевіч Чаранько задаў пытанне аб стаўленні да вучэнняў НАТА на літоўскім палігоне Пабрадзе ля мяжы з Беларуссю, куды прыбывае цяжкая бронетэхніка для размешчанага на паўгода механізаванага батальёна Узброеных сіл ЗША.

І Алег Аляксеевіч выразна выклаў гісторыю пытання, пазіцыю і гатоўнасць нашай краіны адэкватна рэагаваць на размяшчэнне ў непасрэднай блізкасці ад мяжы войскаў і тэхнікі ЗША.

 

Чытаць 1080 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»