Міжнародны танцавальны праект «Dream Dance Fest» праводзіцца ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Мэтай праекта з'яўляецца павелічэнне турыстычнага патоку ў Рэспубліку Беларусь, развіццё ўнутранага падзейнага турызму, папулярызацыя харэаграфічнай творчасці ўсіх кірункаў, беларускага нацыянальнага мастацтва з дапамогай танца, прадастаўленне магчымасці ўдзельнікам прадэманстраваць сваю творчасць высокапрафесійнаму журы, канкурсантам з іншых краін, жыхарам горада і ўсім гасцям Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Удзельнікамі Міжнароднага танцавальнага праекта «Dream Dance Fest» могуць стаць калектывы і выканаўцы, якія прайшлі абласны адборачны тур.
Удзельнікамі абласнога адборачнага тура могуць быць калектывы (не менш за 5 чалавек у нумары) устаноў адукацыі, культуры.
Адборачны тур у Мінскай вобласці пройдзе ў перыяд з 20 студзеня па 16 лютага 2020 года.