Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

24.10.2019

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» прайшла ў Пухавіцкім раёне

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» прайшла ў мінулыя выхадныя ў нашым раёне.  Сёлета кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе прымеркавана да Года малой радзімы, і яна стала больш маштабнай, чым у мінулыя гады.  У ёй прынялі ўдзел больш за 500 чалавек: навучэнцы школ, работнікі арганізацый і лясной гаспадаркі.

— Пачалася акцыя ў нашым лясгасе на прыпыначным пункце недалёка ад вёскі Маліннікi, — распавяла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» Вольга Камароўская. — Тут працавалі добраахвотнікі з Мінска, прадстаўнікі Мінскага завода колавых цягачоў і Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Яны прыбіралі і складавалі сухія галінкі, апалае лісце, якое леснікі будуць спальваць. А таксама сабралі ў поліэтыленавыя пакеты і вывезлі бытавое смецце. Усяго мінскімі валанцёрамі было прыбрана 7 кубічных метраў смецця.

24 10 2019 07

Уздоўж трасы Мiнск-Гомель, каля вёскі Падбярэззе, прыбіралі месца адпачынку валанцёры з цэнтральнага апарата Следчага камітэта горада Мiнска.

Да акцыі «Чысты лес» далучыліся і школьнікі ДУА «Рудзенская сярэдняя школа» і ДУА «Сярэдняя школа №1 пасёлка Дружны», якія працавалі ў гадавальніку ў Рудзенскім лясніцтве.

24 10 2019 08

Больш за два гектары лесу ў гэты дзень было пасаджана ў Талькаўскім лясніцтве. Там пасадкай маладых соснаў і бяроз разам з леснікамі займаліся навучэнцы Мар'інагорскай гімназіі з настаўнікам Ірынай Макрусевай. Актыўны ўдзел у пасадцы лесу прынялі таксама спецыялісты Пухавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта.

Падчас правядзення акцыі валанцёры аказалі істотную дапамогу лясгасу ў ліквідацыі несанкцыянаваных звалак бытавых адходаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог. Усяго было прыбрана каля 40 кубічных метраў, у тым ліку і бытавога смецця. Ва ўсіх лясніцтвах пасаджана 10 гектараў лесу, гэта больш за 5 тысяч штук саджанцаў хвоі і бярозы.

- Сёлета асаблівую ўвагу мы надалі падрастаючаму пакаленню, - кажа Вольга Уладзіміраўна. - Кожны школьнік, які прыняў удзел у акцыі, атрымаў ад лясгаса сімвалічны сувенір: фірмовы нататнік і стылус.

Акцыя працягваецца. Увесь тыдзень леснікі будуць займацца пасадкай маладога лесу. Усяго ж за восень ва ўсіх 11 лясніцтвах яго неабходна пасадзіць 100 гектараў.

Чытаць 816 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»